Барыс Іванавіч Маркаў
Барыс Іванавіч Маркаў (1 ліпеня 1935, г. Магілёў — 4 лістапада 2020) — беларускі скульптар. БіяграфіяУ 1956—1962 гадах вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце, яго настаўнікамі былі А. А. Бембель і А. К. Глебаў. З 1962 года ўдзельнічаў у выставах. Да 1976 года быў сябрам Саюза мастакоў БССР, пазней уступіў у Маскоўскі саюз мастакоў. Памёр 4 лістапада 2020 года пасля працяглай хваробы. Пахаваны 7 лістапада 2020 года ў вёсцы Дамашаны Смалявіцкага раёна. ТворчасцьПрацаваў у галіне станковай і манументальнай скульптуры. Асноўныя творы — кампазіцыя пра заваёўнікаў цаліны «Вясна ў поле» (1963); партрэты кінарэжысёра С. Эйзенштэйна, аператара кінастудыі «Беларусьфільм» Ю. Марухіна (знаходзіцца ў Траццякоўскай галерэі); помнік партызану І. Чуклаю са Случчыны (сумесна з архітэктарамі В. П. Занковічам і Л. М. Левіным), воінам Савецкай Арміі ў калгасе «Чырвоная змена» Мінскай вобласці (у суаўтарстве з Г. І. Мурамцава і архітэктарам В. Шаўчэнкам, 1965—1967); абеліск у гонар воінаў Савецкай Арміі і партызан на возеры Нарач (а сааўтарстве з Я. А. Печкіным і архітэктарам Ю. В. Шпітам) і інш. Сям’яУ шлюбе з мастачкай Веранікай Рыгораўнай Віткоўскай. Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia