Менахем Мендэль з Віцебска

Менахем Мендэль з Віцебска
Род дзейнасці рабін
Дата нараджэння 1730[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1788[1] ці 8 мая 1788(1788-05-08)
Месца смерці
Месца пахавання
Веравызнанне іўдаізм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рабін Менахем Мендэль з Віцебска (Гарадокер) (1730, Віцебск, Рэч Паспалітая — 1788, Тыверыя, Асманская імперыя) — дзеяч хасідызму трэцяга пакалення. Асаблівую ролю рабі Мендэль адыграў у гісторыі тым, што заснаваў рух хасідызму ў Беларусі, а затым у Палесціне. Яго аўтарытэт прызнавала большасць напрамкаў хасідызму[2].

Біяграфія

Менахем нарадзіўся ў Віцебску ў Машэ і Лібы Мендэляў. У Лібы была свая прадуктовая крама[3].

Спачатку хлопчык вывучаў Тору ў ешыве бацькі, пасля бар-міцвы адправіўся ў Меджыбаж да Магіда, найблізкага вучня Бешта. Бацька Машэ быў набліжаным Баал-Шэм-Това, таму і адправіў туды ўпершыню сына ва ўзросце дзевяці гадоў. Некаторы час Менахем вучыўся ў Магіда ў Роўна. Магід лічыў яго сваім магчымым пераемнікам.

у 18 гадоў Менахем ажаніўся з дачкой заможнага купца Райзеля з Мінска і пасяліўся ў доме свайго цесця.

Менахем Мендэль хутка набыў вядомасць вучонага чалавека і да яго пачалі прыходзіць габрэі за парадай і часам з просьбай як да кіраўніка бэйт-дзіна разабраць спрэчку. Пасля таго як ён асудзіў мясцовага ўплывовага багацея, апошні не пагадзіўся і пачаў пераслед. Менахему Мендэлю прыйшлося па прычыне пераследу бегчы ў Радашковічы, а затым у суседні Гарадок.

У 1750—60-х гадах пачаліся ганенні на хасідаў з боку артадаксальных рабінаў.

Калі ў 1772 годзе адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай, габрэйскія суполкі апынуліся на тэрыторыі Расійскай імперыі. Ва Украіне і Галіцыі хасідызм ужо ўмацаваўся, але на тэрыторыі, якую займае сучасная Беларусь і ў Літве хасідызм пераследавалі — малітоўныя дамы закрывалі, паслядоўнікаў выганялі. Адлучалі самымі аўтарытэтнымі судамі рабіната.

Менахем Мендэль імкнуўся зменшыць полымя разладу. Паколькі Вільня заставалася ў складзе Рэчы Паспалітай, уплыў літоўскіх рабінаў не быў ужо такім адчувальным на той тэрыторыі, якая адышла да Расіі.

У 1772 годзе Магід паслаў Менахема Мендэля і Шнеўра Залмана ў складзе хасідскай дэлегацыі на перамовы з Віленскім гаонам ў Вільню, каб уладзіць рознагалоссі ў іудзейскім асяроддзі і пераканаць Гаона ў дастатковай набожнасці. Але перамовы не адбыліся, бо Вялікі Гаон лічыў хасідызм сектай, і хасідам быў абвешчаны вялікі херэм.

Пасля смерці настаўніка, Магіда з Мэжырыча, у снежні 1772 года, Менахем Мендэль вярнуўся ў Віцебск, затым разам з Аўраамам Каліскерам перасяліўся ў Гарадок[4]. Туды перабраліся і сотні хасідаў, узнік цэнтр руху. Менахем Мендэль стаў прызнаным лідарам хасідаў Расіі і Літвы. Ён прынёс хасідызм на тэрыторыю, дзе знаходзіцца сучасная Беларусь і ў паўднёва-ўсходнія раёны Літвы, ён абараняў хасідаў у перыяд пераследу Віленскага рабіната 1750—60-х гадоў.

Падарожжа ў Палесціну

У 1777 годзе ён разам з 300 сваімі паслядоўнікамі перабраўся ў Палесціну. Перад падарожжам ён наведаў свайго духоўнага брата Якава Ёсефа з Палоннага, які так апісаў яго сваім вучням: «рабі Мендэль, каб сілы зла не маглі дакрануцца да яго, схаваў сваю вялікую пакору ў попеле ганарыстасці»[5].

З ім разам паехаў рабін Аўраам Каліскер (былы вучань Віленскага Гаона), якога Менахем Мендэль перацягнуў да хасідызму, і іншыя адукаваныя людзі, але з імі было замала рамеснікаў і сялян для ўладкавання «зямным шляхам» у далёкай краіне.

Адразу пасля Песаха ў 1777 годзе караван перасяленцаў выйшаў з Віцебска. Пад Магілёвам яны перагрузіліся на рачныя судны і паплылі на поўдзень па Дняпры. Потым пераселі на падвозы, на якіх перасяклі Падолле, Бесарабію і Валахію, у Галацы на Дунаі арэндавалі 5 караблёў і праз Чорнае мора пераплылі ў Стамбул. Адзін з караблёў затануў у шторм, загінулі дзясяткі габрэяў, частка вандроўцаў вярнулася назад[6].

Са Стамбула паплылі праз Мармуровае, Эгейскае і Міжземнае мора. Нарэшце, 5 Элула (7 верасня) 5537 года (1777) 300 хасідаў з сем'ямі[7] сышлі на бераг у Акка і адправіліся ў Цфат.

Жыццё ў Палесціне

Спачатку пасяліліся ў Цфаце, старажытным горадзе кабалістаў. Жыццё там аказалася цяжкім. Кіраўнік вобласці, зацікаўлены ў аднаўленні разбуранага землятрусам у 1760 годзе і спустошанага затым нашэсцем саранчы горада, вызваліў перасяленцаў ад падаткаў, вылучыў бясплатна кварталы пад забудову і абмежаваў у адносінах да іх правы кіраўніка горада. Але пасля вельмі дарагой вандроўкі хасіды прыехалі практычна без сродкаў.

Турэцкія і арабскія чыноўнікі чынілі праблемы. Не заладзіліся адносіны з мясцовымі яўрэямі — сефардскімі старажыламі Цфата, не было разумення з боку мясцовых лідараў сефардскіх суполак, а таксама з ашкеназамі-«мітнагедамі». А горш за ўсё аказалася, што ў Цфаце кіравалі паслядоўнікі ілжэ-месіі Шабтая Цві. Хасіды былі вымушаны пераехаць у Тыверыю.

Невялікія грошы на падтрымку перасяленцаў паступалі ад яўрэйскіх суполак Турцыі і Еўропы. Гэта і дапамагло многім хасідам у 1781 годзе перабрацца ў Тыверыю, дзе абстаноўка была больш спрыяльнай, там ужо 17 гадоў жыла група вучняў Баал-Шэм-Това на чале з рабінам Нахманам з Гарадэнкі і рабінам Менахемам з Пярэмышля[8]. Хасіды наладзілі добрыя адносіны не толькі з суполкай сефардаў, але і шэйхам друзаў. Галоўны рабін сефардаў Хаім Абулафія, нашчадак знакамітага кабаліста, меў сяброўскія зносіны з Менахемам Мендэлем, яны пажанілі паміж сабой дзяцей і разам валодалі нерухомасцю, якая існуе там і дагэтуль.

Сярод нядаўна прыбылых хасідаў былі вучні ешыботаў і мудрацы Торы, жанчыны, дзеці і старыя. Ніхто з іх не валодаў якім-небудзь рамяством, якое дазваляла зарабляць на харчаванне. Менахем Мендэль зноў і зноў звяртаўся да яўрэяў Паўночна-Заходняга края з просьбай аб ахвяраваннях[9].

Эпідэміі

Жылі перасяленцы вельмі бедна, эканамічны стан краіны быў хісткім, эпідэміі змянялі адна адну. У 1784—85 гадах па Ізраілі прайшла эпідемія чумы і моцна накрыла Цфат. Хасіды, якія засталіся там на чале з Каліскерам, беглі спачатку ў пасёлак Пкіін (паблізу якога некалі знаходзілася пячора рабіна Шымона бар Ёхая), а затым у Тверыю.

Рабі Менахем Мендэль заўсёды заставаўся блізкі да тых, каго ён пакінуў у дыяспары, і падтрымліваў з імі пастаянны кантакт. У сумесным падзячным лісце да Шнеўра Залмана, які збіраў матэрыяльную дапамогу у хасідскіх суполках Паўночна-Заходняга края, рабіны Менахем Мендэль і Каліскер сцвярджалі, што

«дапамога вашай суполкі выратавала нам жыцця — з-за яе мы змаглі перабрацца ў Тыверыю, якую эпідэмія абыйшла».

Але ў 1786 годзе пачалася эпідэмія халеры, якая знішчыла мноства людзей.

На два вясновыя месяцы Менахем Мендэль з 10 вучнямі замкнуліся ў толькі што адбудаваным трохпавярховым доме, на ўмовах строга каранціну. Яны выратаваліся ад смерці, але здароўе Менахема Мендэля было падарвана. Ягоны паплечнік рабін Каліскер жа адправіўся ў Пкіін да хворага сына, заразіўся сам, і яны з сынам знайшлі прытулак у пячоры пад Пкіінам, паўтараючы гісторыю рабі Шымона з сынам рабі Эліезерам, і пасля доўгай хваробы, «якая накатвала хвалямі», вылечыліся.

Менахем Мендэль падтрымліваў пастаянны кантакт з хасідамі Паўночна-Заходняга края, але лісты ішлі месяцамі. Сябры і вучні засноўвалі новыя хасідскія суполкі, а яго сталі патроху забываць.

Памяць

Надмагільны помнік рабіну Менахему Мендэлю на могілках у Тверыі

Памёр Менахем Мендэль 2 Іяра (8 мая) 5548 года (1788).

Пахаваны на хасідскіх могілках у Тыверыі. Яго сын Машэ таксама быў рабінам.

Абрагам Каліскер узначальваў хасідскую суполку у Тыверыі да сваёй смерці ў 1810 годзе.

Імя Менахема Мендэля пасля атрымалі Цэмах-Цэдэк (унук Шнеўра Залмана з Лядаў і рабін Цар Машыях[10].

У доме Менахема Мендэля ў Тыверыі, разбураным землятрусам 1837 года і адноўленым, дагэтуль дзейнічае сінагога карлінскіх хасідаў.

Так рабі Мендэль надзяліў рух хасідызму месцам, цэнтральным не па размяшчэнні, але па духу, і арганічна звязаў яго з былымі часамі. Ён зрабіў Эрэц-Ізраэль (Зямлю Ізраільскую) элементам новага жыцця[11].

У выніку пераезду ў Ізраіль рабі Менахем Мендэль перастаў быць ключавой фігурай у хасідскім руху. Яго вучні і маладыя сябры заснавалі свае ўласныя двары, а яго імя было многімі забыта. Аднак дзякуючы рабі Менахему Мендэлю Ізраіль занял сваё месца ў хасідызме. Рабіны і кіраўнікі многіх двароў занімаліся зборам сродкаў для яўрэйскіх суполак Палесціны, і дзякуючы гэтаму многія з хасідаў прывязаліся да Святой Зямлі.

Вучні

Выслоўі

  • Я не ведаю, чым я лепшы за чарвяка. Бо глядзіце: ён выконвае волю Творцы свайго і нічога не разбурае.
  • І ў тым, што пучок саломы, кінуты на вуліцы, ляжыць уздоўж, а не папярок — праява прысутнасці Божага.
  • Словы хоць бы аднаго чалавека, які абвінавачвае цябе, больш важкія, чым словы сотні людзей, цябе хваляць. Бо якая мне карысць ад усіх гэтых хвал?
  • Мая місія на зямлі —знайсці пустэчу (ува мне і па-за мной) і запоўніць яе.
  • Баяцца пакарання — пустая справа. Вось граху мы павінны баяцца.
  • Чалавек ёсць мова Бога.
  • Падобна ўсім Хасідскім настаўнікам, Менахем Мендэль жыў цалкам надзеяй на прыход Машыяха. Па раніцах ён падыходзіў да акна, выглядваў вонкі і сумна заўважаў:

— Ён яшчэ не прыйшоў, бо свет яшчэ ўсё той жа.

Крыніцы

  • Лаўскі В. В. Хасідская мудрасць. - М.: Алетейа, 1999.
  • М. Бубер. Хасідскія паданні (Кіраўнік 15).
  • Пры хаарэц (Плод зямлі).
  • Пры хаарэц (Плод дрэва).
  • Лікутэй Амарым (збор выказванняў рабі Шнеур Залмана).

Глядзіце таксама

Заўвага

Спасылка

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya