Мечыслаў Браніслававіч Гой

Мечыслаў Браніслававіч Гой
Сцяг Старшыня Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта
11 жніўня 2014 — 30 мая 2023
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Андрэй Худык
Пераемнік Андрэй Хмель

Нараджэнне 14 чэрвеня 1963(1963-06-14) (62 гады)
Адукацыя

Мечысла́ў Браніслававіч Гой (нар. 14 чэрвеня 1963(1963-06-14), Шлавенцы, Гродзенская вобласць[1][2]) — беларускі палітычны дзеяч, старшыня Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта (2014—2023).

Біяграфія

Мечыслаў Гой нарадзіўся 14 чэрвеня 1963 года ў вёсцы Шлавенцы Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці[3]. У 1989 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, а затым працаваў галоўным інжынерам калгаса імя Леніна.

Займаў пасаду старшыні сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Агра-правожа». У 2004 годзе атрымаў другую вышэйшую адукацыю — скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 2004 годзе быў прызначаны старшынёй Смаргонскага райвыканкама[4]. Дэпутат Воранаўскага раённага і Забалацкага сельскага саветаў дэпутатаў[5].

З 11 жніўня 2014 года[6] па 30 мая 2023 года[7] быў старшынёй Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта. Пасля быў прызначаны дырэктарам Гродзенскага цэнтра стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі[8][9].

Асабістае жыццё

Жанаты, мае траіх дзяцей[10].

Зноскі

  1. а б s13.ru, Тринадцев С. В Гродно новый мэр! — Блог Гродно s13 Праверана 30 мая 2023.
  2. а б s13.ru, Тринадцев С. Прощальное обращение Мечислава Гоя к гродненцам — Блог Гродно s13 Праверана 30 мая 2023.
  3. Нарадзіўся Мечыслаў Гой у 1963 годзе ў вёсцы Шлавенцы, Воранаўскага раёна, Гродзенскай вобласці.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2020. Праверана 28 сакавіка 2019.
  4. Кресло мэра Гродно займет Мечислав Гой, бывший председатель Сморгонского райисполкома Архівавана 30 студзеня 2022.
  5. Салаты Р. Складнікі поспеху // 7 дзён. — 2007. — 2 жніўня — № 31. — С. 16.
  6. Мечыслаў Гой — новы мэр Гродна. Гродна 24
  7. Обращение Мечислава Гоя к гродненцам(недаступная спасылка)
  8. «Празаходні», аматар веласіпедаў і «сябар» журналістаў. Чым запомніўся Мечыслаў Гой у Гродне. Hrodna.life
  9. Республиканское унитарное предприятие «Гродненский центр стандартизации, метрологии и сертификации»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2024. Праверана 7 ліпеня 2023.
  10. Новы старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой — карыстальнік сацыяльных сетак. Наша Ніва
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya