Пераяслаўскае княства
![]() Пераяслаўскае княства — удзельнае княства Рурыкавічаў XI—XIV стагоддзяў, размяшчалася на мяжы са стэпам на левым беразе Дняпра. Княства было населена севяранамі і, часткова, улічамі[1]. Сталіца княства -- Пераяслаў. Гісторыя княстваПераяслаўскае княства служыла шчытом Кіева ад нападаў стэпавікоў, займала тэрыторыю па Трубежы, Супою і Суле да Ворсклы, распасціраючыся да вярхоўяў гэтых рэк. На паўночным захадзе яно прылягала да кіеўскіх уладанняў на левым боку Дняпра; паўднёвая мяжа змянялася адпаведна ходу барацьбы Русі са стэпавымі плямёнамі (ад Сулы ў сярэдзіне XI стагоддзя да Самары ў канцы XII стагоддзя[2]). Па раздзеле Яраслава Мудрага Пераяслаўскае княства, да якога тады належала і Растова-Суздальская зямля, дасталася Усеваладу Яраславічу. У канцы XI стагоддзя, у эпоху барацьбы Уладзіміра Манамаха са Святаславічамі, да Пераяслаўскага княжання належала таксама вобласць левага прытоку Сейма, Выра, з горадам Вырам, або Выравам. З часоў Манамаха яно часам лічылася ступенню да княжання ў Кіеве[заўв 1]. Усевалад Ольгавіч жадаў адняць Пераяслаўскае княства ў Андрэя Уладзіміравіча, але пацярпеў няўдачу (1140), і Пераяслаўскае княства засталося ў родзе Манамаха. Падчас барацьбы Ізяслава Мсціславіча з Юрыем Далгарукім яно пераходзіла то да сына Ізяслава, то да сына Юрыя, але затым адасобілася ад Кіева. Пасля Глеба Юр'евіча ў Пераяславе сядзеў яго сын Уладзімір (1169—1187), згаданы ў «Слове пра паход Ігараў». У часы перавагі над Кіевам суздальскіх князёў яны пасылалі ў Пераяслаў сваіх сыноў і братоў: Усевалад Вялікае гняздо — Яраслава Мсціславіча, сына Яраслава (1201), Юрый Усеваладавіч — брата Уладзіміра (1213—1215), потым Святаслава (1228). 3 сакавіка 1239 года Пераяслаў быў узяты манголамі. У канцы 1245 года сучаснікі адзначаюць Пераяслаў пад уладай Залатой Арды. У пачатку XIV стагоддзя, з падзеннем улуса Нагая, у Кіеве і Пераяславе замацаваліся нашчадкі пуціўльскіх князёў, і Пераяслаўскае княства (як і Пасем'е) увайшло ў склад Кіеўскага княства. У пачатку 1320-х гадоў Гедзімін разграміў рускіх князёў у бітве на рацэ Ірпень, пераяслаўскі князь Алег загінуў, паўднёвая Русь патрапіла ў залежнасць ад Вялікага Княства Літоўскага, хоць у ёй працягвалі згадвацца ардынскія баскакі. У 1363 годзе пасля пачатку «вялікай замятні» у Ардзе і перамогі Альгерда над трыма ардынскімі князямі паўночнага Прычарнамор'я Пераяслаўскае княства, як і ўся Паўднёвая Русь, апынулася ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Да з'яўлення ў Пераяславе казацтва ў XV—XVI стст. звестак пра стан былога Пераяслаўскага княства вельмі мала. Спіс князёў пераяслаўскіх
… Гл. таксамаЗаўвагі
Крыніцы
СпасылкіПры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
|
Portal di Ensiklopedia Dunia