Міжземнаморскі Саюз
![]() Саюз для Міжземнамор'я (MU; фр.: Union méditerranéenne/Union pour la Méditerranée, англ.: Mediterranean Union) — міжнародная арганізацыя, якая аб’ядноўвае краіны Міжземнамор’я і краіны, якія ўваходзяць у Еўрапейскі саюз. Існуе з 2008 года. Мэты арганізацыіСа звароту прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі да жыхароў Міжземнамор’я: «Робім адзіную справу, з агульнай мэтай, аб’яднанай структурай»[крыніца?]. Саюз пазіцыянуе сябе як натуральны працяг барселонскага працэсу — працэсу еўрапейскага і міжземнаморскага супрацоўніцтва. Саюз павінен займацца пытаннямі энергіі і энерганосьбітаў, бяспекі, барацьбы з тэрорам, міграцыі, гандлю. Міжземнаморскі і Еўрапейскі саюзы працуюць разам у рамках некаторых агульных структур, у тым ліку праваахоўныя структуры ў рамках барацьбы з карупцыяй, тэрарызмам, арганізаванай злачыннасцю, гандлем людзьмі. Гісторыя стварэнняЛічыцца, што аўтарства першапачатковага праекта Міжземнаморскага саюза належыць асабістаму дарадцы Нікаля Сарказі, Анры Гэно (фр.: Henri Guaino), які пасля заняў ва ўрадзе Сарказі пасаду спецыяльнага дарадцы пры прэзідэнце Рэспублікі. Адной з мэт праекта з’яўлялася прасоўванне Францыі на ключавыя пазіцыі ў еўрапейскім дыялогу з міжземнаморскім рэгіёнам, не ўсе краіны якога ўваходзяць у ЕС, лідарства ў тэхналагічным развіцці паўночнаафрыканскіх краін і прамы доступ Еўрасаюза да газавых радовішчаў Паўночнай Афрыкі. Газаправод, які ў будучыні зможа дастаўляць афрыканскі прыродны газ у Еўропу, знаходзіцца ў стадыі актыўнага будаўніцтва. У прыватнасці ў 2008 годзе ўрад Ізраіля прыняў рашэнне аб дадатковым фінансаванні будаўніцтва газаправода з Егіпта ў паўночным кірунку для павелічэння патэнцыйнай прапускной здольнасці. Знешнепалітычнае ведамства Германіі, краіны, якая займае лідзіруючыя пазіцыі ў Еўрапейскім саюзе, першапачаткова было вельмі занепакоена магчымым умацаваннем пазіцый Францыі, і як следства, магчымым паслабленнем уплыву ФРГ. Таксама, не будучы міжземнаморскай дзяржавай, Германія не магла прэтэндаваць на непасрэдны ўдзел у Міжземнаморскім саюзе, а вымушана была б прызнаць ролю Францыі як пасярэдніка ў палітычным дыялогу з краінамі Міжземнамор’я і краінамі-пастаўшчыкамі афрыканскага прыроднага газу. Такое становішча прывяло б да страты ФРГ статусу найбуйнейшага еўрапейскага лідара. Толькі пасля ўнясення змяненняў у пачатковы план праекта, Германія пагадзілася падтрымаць стварэнне Міжземнаморскага саюза. Змены агаворваюць роўны ўдзел усіх краін ЕС у дыялогу Міжземнаморскага саюза. Рашэнне аб пачатку працэсу стварэння Міжземнаморскага саюза было прынята на саміце ЕС. Францыя з’яўляецца праціўнікам уступлення Турцыі ў Еўрасаюз. Турцыя, будучы краінай-кандыдатам у ЕС, палічыла, што ўдзел у Міжземнаморскім саюзе можа негатыўна паўплываць на працэс інтэграцыі Турцыі ў ЕС. Палітычны і эканамічны дыялог унутры ЕС можа быць заменены дыялогам з ЕС пасродкам Міжземнаморскага саюза. Вялікабрытанія падтрымала пратэст турэцкага боку, будучы стратэгічным партнёрам Турцыі і прадстаўніком турэцкіх інтарэсаў у ЕС. Пасля Турцыя пагадзілася прыняць удзел у праекце, атрымаўшы запэўненні ў тым, што працэсы інтэграцыі Турцыі ў абодва саюза не стануць узаемавыключальнымі. ![]() Міжземнаморскія краіны (сіні) Краіны-члены ЕС (светла-шэры) Храналогія1995 год. — Адбылася барселонская канферэнцыя Еўра-міжземнаморскага партнёрства якая дала старт працэсу міждзяржаўнага супрацоўніцтва, які атрымаў назву «барселонскі працэс». Ініцыятарам канферэнцыі выступае Еўрапейскі саюз на чале з Іспаніяй. 2006 - 2007 гады. — Кандыдат у прэзідэнты Францыі ад партыі "Саюз за народны рух" Нікаля Сарказі ў якасці аднаго з пунктаў сваёй перадвыбарчай праграмы абвяшчае стварэнне «Міжземнаморскага саюза».[1] 6 Мая 2007 года. — У другім туры выбараў на пасаду прэзідэнта Францыі перамагае Нікаля Сарказі.[2] 23 Кастрычніка 2007 года. — Прэзідэнт Францыі запрашае ўсіх лідараў Міжземнамор'я на саміт у Францыю. Называецца час — чэрвень 2008 г., час пачатку старшынства Францыі ў Еўрасаюзе. Ідэя французскага прэзідэнта сустракаецца з крытыкай некаторых краін Еўрапейскага саюза, у тым ліку найбольш важкага ўдзельнікам ЕС - Германіі.[3] 14 Сакавіка 2008 года. — Германія, у выніку працяглых перамоў з Францыяй прымае рашэнне падтрымаць праект Міжземнаморскага саюза пры ўмове ўдзелу ў ім усіх краін-чальцоў ЕС, у тым ліку тых, якія не маюць выхаду да Міжземнага мора. Германскі бок выказваецца за стварэнне Саюза ў новым, змененым выглядзе і абяцае прыняць актыўны ўдзел у яго прасоўванні. Краіны-ўдзельніцы Еўрапейскага саюза сцвярджаюць праект. Называецца дата саміту ў Парыжы — 13-14 ліпеня 2008 года. 14 Сакавіка 2008 года. — Турцыя адмаўляецца падтрымаць праект, у выпадку калі яго прызнаюць альтэрнатывай інтэграцыі Турцыі ў ЕС. Пасля, атрымаўшы запэўненні ў тым, што ўдзел у праекце не з’яўляецца альтэрнатывай працэсу інтэграцыі Турцыі ў ЕС, турэцкі бок пагадзіўся змяніць сваё стаўленне да праекту Саюза і прыняць удзел у ім. 13 Ліпеня 2008 года. — Саміт у Парыжы заснаваў Міжземнаморскі саюз. Прадстаўлена 43 дзяржавы. Дзейнасць4 Лістапада 2008 года — Міністры замежных спраў краін Міжземнаморскага саюза вырашылі на сустрэчы ў Марселі, што штаб-кватэра арганізацыі будзе грунтавацца ў Барселоне, а таксама што ў дзейнасці арганізацыі будуць на роўных правах прымаць удзел прадстаўнікі Ізраіля і Лігі арабскіх дзяржаў.[4] 4 Сакавіка 2010 года. — Адкрылася штаб-кватэра Саюза для Міжземнамор’я ў Барселоне [5] СкладУ Міжземнаморскі саюз уваходзяць 43 краіны, а таксама Ліга арабскіх дзяржаў. Лівія лічыцца назіральнікам, так як яе лідар адмовіўся прыехаць на арганізацыйны саміт, назваўшы новую арганізацыю змовай па падрыву адзінства арабскіх і афрыканскіх краін.
Арганізацыя работыКраіна-ўдзельнік узначальвае Саюз на прынцыпах ратацыі (прынцып, падобны да існуючага ў ЕС). Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia