Мікалай Іванавіч Віткоўскі
Мікалай Іванавіч Віткоўскі (1844, ф. Мокшына, Суражскі павет, Віцебская губерня, цяпер Віцебскі раён — 24 верасня 1892, Іркуцк) — беларускі археолаг, даследчык Сібіры, член распарадчага камітэта «Усходнесібірскага аддзялення Рускага геаграфічнага таварыства», удзельнік Паўстання 1863 года[1]. БіяграфіяПаходзіў з польскай шляхты. Удзельнічаў у Паўстанні 1863 года на тэрыторыі Беларусі, знаходзіліся ў Віцебску перад адпраўкай у ссылку. Трапіў на Карыйскую катаргу, потым адбываў пакаранне ў Алонках і Мальце. У 1873 годзе трапіў у Іркуцк. Дзякуючы садзейнічанню Івана Чэрскага стаў супрацоўнікам Іркуцкага музея[2]. Пакончыў самагубствам у 1892 годзе[3]. Навуковая дзейнасцьЗнайшоў на тэрыторыі Сібіры пахаванні эпохі неаліту, абвергшы думкі пра незаселенасць Сібіры у каменным веку. У 1880—1881 гадах па даручэнні Усходнесібірскага аддзялення Рускага геаграфічнага таварыства даследаваў неалітычны Кітойский магільнік на Ангары. Вёў узорныя раскопкі пахаванняў, якія змяшчалі касцякі людзей і багаты інвентар з каменя і косці. Пры пошуку пахаванняў выкарыстаў траншэйны метад. Асаблівую цікавасць ўяўлялі знаходкі каменных рыб. Вывучаў старажытныя пахаванні ў Глазкава на тэрыторыі Іркуцка. У 1881 годзе сумесна з Іванам Чэрскім даследаваў усходняе ўзбярэжжа Байкала і басейн Селенгі, уключаючы ніжнія плыні рэк Джыда і Чыкой. Адзначаў шматлікія раскіданыя па стэпах пахаванні. Раскопкі ў ваколіцах Іркуцка і асабліва ў далінах рэк Кітой і Белай усталявалі і для Сібіры бронзавы век, які змяніў век шліфаванага каменя паралельна з жалезным. Займаў пасаду захавальніка Іркуцкага музея Усходнесібірскага Аддзялення Рускага Геаграфічнага Таварыства. Ставіў пытанне аб захаванасці помнікаў археалогіі. Быў аўтарам шэрагу навуковых публікацый[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia