Мікалай Іванавіч Трапкін
Мікалай Іванавіч Тра́пкін[5] (руск.: Николай Иванович Тряпкин; 19 снежня 1918[1], Сабліна[d], Старыцкі раён — 20 лютага 1999[2][3] ці 21 лютага 1999[1], Масква) — рускі савецкі паэт. БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Сабліна Цвярской губерні у сялянскай сям’і. У 1930 годзе сям’я пераехала ў сяло Латошына ў Маскоўскай вобласці, дзе Мікалай Трапкін у 1939 годзе скончыў школу. У 1939—1941 гадах вучыўся ў Маскоўскім гісторыка-архіўным інстытуце. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны восенню 1941 года апынуўся ў эвакуацыі ў горадзе Котлас, пазней пераехаў у вёску Каражма Сольвычагодскага раёна Архангельскай вобласці, працаваў рахункаводам у калгасе[6]. Увосень 1943 года Мікалай Трапкін вярнуўся ў бацькоўскі дом у Латошына. У сакавіку 1947 года Мікалай Трапкін быў запрошаны на Першую ўсесаюзную нараду маладых пісьменнікаў у Маскве[6]. У 1954 годзе М. Трапкін пераехаў у Архангельск, у 1956 годзе ў Маскву, дзе паступіў на Вышэйшыя літаратурныя курсы пры Літаратурным інстытуце імя М. Горкага[6], якія скончыў у 1958 годзе[5]. Колькі часу працаваў ў рэдакцыі раённай газеты «За ленінізм»[6]. З 1964 года жыў у горадзе Рэутаў[6]. Памёр М. І. Трапкін 22 лютага 1999 года. Творчая і грамадская дзейнасцьВыступаць у друку М. І. Трапкін пачаў у 1945 годзе. Ён паказаў свае вершы паэту Паўлу Антокальскаму, які дапамог іх публікацыі ў часопісе «Кастрычнік», і ў лістападзе 1946 года былі апублікаваныя першыя яго творы, а ў лютым 1947 года была апублікавана ўжо цэлая падборка вершаў[6]. Паэзія адметная спалучэннем фальклорна-песеннай і кніжнай традыцый, разнастайнасцю форм, напеўнасцю[5]. Вершы паэта публікаваліся ў часопісах «Знамя», «Юность», газетах «Литературная Россия», «Московский литератор», «Завтра», «День». Аўтар 29[6] паэтычных зборнікаў («Першая баразна» (1953), «Белая ноч» (1956), «Краснаполле» (1962), «Гняздо маіх бацькоў» (1967), «Гусі-лебедзі» (1971), «Вячэрні звон» (1975), «Запаведзь» (1976), «Скрып маёй калыскі» (1978), «Вогненныя яслі» (1985) і іншых); паэм («Сярод лясоў і палёў» (1964)). Член Вышэйшага творчага савета Саюза пісьменнікаў Расіі з 1994 года, акадэмік Акадэміі расійскай славеснасці з 1996 года[6]. Узнагароды
Памяць
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia