Мікалай Аляксандравіч Карначонак
Мікалай Аляксандравіч Карначо́нак (1922, вёска Баркі 1-я, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць — 22 верасня 1942) — савецкі ваенны лётчык, Герой Савецкага Саюза (1942). БіяграфіяНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Беларус. Пасля заканчэння Баркоўскай пачатковай школы паступіў у Старасельскую школу. У 1936 годзе разам з сям’ёй пераехаў у Оршу. Скончыў аэраклуб у Оршы і Адэскае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў (1941). Працаваў майстрам на Аршанскім мясакансервавым камбінаце. У Чырвонай Арміі з 1940 года. У часы Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года ваяваў на Сталінградскім і Паўднёва-Заходнім франтах. Камандзір авіяцыйнага знішчальнага звяна. Член ВКП (б) КПСС з 1942 года. Лейтэнант М. А. Карначонак да сярэдзіны ліпеня 1942 года выканаў 349 баявых вылетаў, у паветраных баях збіў 10 варожых самалётаў праціўніка. Загінуў 22 верасня 1942 года ў баі ў раёне пасёлка Катлубань Сталінградскай вобласці РСФСР. Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, званнем Герой Савецкага Саюза (пасмяротна)[1]. ПамяцьУ гонар Мікалая Карначонка названы вуліцы ў Оршы і Шклове. На тэрыторыі Аршанскага мясакансервнага камбіната ўсталяваны бюст героя. У Шклове штогод праходзіць Рэспубліканскі турнір па вольнай барацьбе памяці Мікалая Карначонка. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia