Мікалай Андрэевіч Захаранка
Мікалай (Мікола) Андрэевіч Захаранка (13 мая 1949, Васілевічы, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі паэт, празаік, драматург. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў. БіяграфіяНарадзіўся 13 мая 1949 года ў Васілевічах у сялянскай сям’і. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Доўгі час настаўнічаў у вёсцы Швабы Лагойскага раёна Мінскай вобласці. ТворчасцьТрагічнасць і радасць жыцця, вясковая будзённасць ў творах Захаранкі пераплятаецца з казачнай быліннасцю, афарбавана яе прывідным святлом. Апавяданні друкаваліся ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Дзеяслоў», «Роднае слова», «Вясёлка», газеце «Звязда»; вершы і публіцістыка ― ў «ЛІМе». Аўтар дзіцячых п’ес, зборнікаў апавяданняў «І тады ўдарыў бом…» (Мн., Кнігазбор, 2013), які вылучаўся на літаратурную прэмію Ежы Гедройца, «Такі вецер, такі вецер…» (Кнігазбор, 2019). П’еса «Паехалі» ставілася ў 1996 годзе на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы[1][2]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia