Мікалай Антонавіч Торык
Мікалай Антонавіч То́рык[1][2] (15 сакавіка 1906, в. Перавоз Капыльскага раёна Мінскай вобласці — 14 красавіка 1999, Масква) — марскі военачальнік, віцэ-адмірал. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і сялян. У 1923 годзе скончыў сямігадовую школу ў мястэчку Раманава (сучасны аграгарадок Леніна Слуцкага раёна). З 1926 года на камсамольскай рабоце ў Слуцкім раённым камітэце ЛКСМБ. У Чырвонай Арміі з 1928 года. Пасля заканчэння ў 1931 годзе Ленінградскіх ваенна-палітычных курсаў імя Ф. Энгельса, па люты 1933 года служыў у Ленінградскай ваеннай акрузе памочнікам камандзіра батарэі па палітчастцы. У час Вялікай Айчыннай вайны займаў пасаду начальніка Палітычнага ўпраўлення Паўночнага Флоту. Пасля вайны, у 1952 годзе, скончыў акадэмію Генеральнага штаба. Да 1966 года ўзначальваў палітупраўленні Паўночнага, Чарнаморскага і Балтыйскага флатоў[1]. 18 лютага 1958 года прысвоена званне «віцэ-адмірал». УзнагародыГанаровы грамадзянін горада Слуцка[3]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia