Мікалай Афанасьевіч Кручкоў
Мікалай Афанасьевіч Кручкоў (руск.: Никола́й Афана́сьевич Крючко́в, 24 снежня 1910 (6 студзеня 1911), Масква — 13 красавіка 1994, Масква) — савецкі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР (1965). Герой Сацыялістычнай Працы (1980). Лаўрэат Сталінскай прэміі першай ступені (1941). Член КПСС з 1953 года. БіяграфіяМ. А. Кручкоў нарадзіўся 24 снежня 1910 (6 студзеня 1911) у Маскве. У 14 гадоў паступіў у школу фабрычна-завадскога вучнёўства пры «Трохгарнай мануфактуры», дзе вучыўся на гравёра-накатчыка (1925—1928), там жа пачынае выступаць у мастацкай самадзейнасці. У 1928—1930 гадах вучыўся ў школе акцёрскага майстэрства пры Маскоўскім тэатры рабочай моладзі. Вучобу сумяшчаў з працай на фабрыцы «Трохгорная мануфактура». Тэатральны дэбют адбыўся ў 1927 годзе ў пастаноўцы «1905 год». З 1928 па 1934 год — акцёр Маскоўскага тэатра рабочай моладзі (ТРАМ), (цяпер — тэатр «Ленкам»), вучыўся ў М. П. Хмялёва, І. Я. Судакова і І. А. Саўчанкі. З 1931 па 1940 год — акцёр кінастудыі «Міжрабпамфільм» (пазней — «Саюздзетфільм», цяпер — кінастудыя імя М.Горкага). Першую ролю ў кіно сыграў у фільме Б. В. Барнета «Ускраіна», выканаўшы ролю шаўца Сенькі. За сваё жыццё сыграў больш за 120 роляў. Член Саюза кінематаграфістаў СССР. У 1971 годзе зняўся ў карціне «Беларусьфільм» «Вялікія перагоны» (роля Касьяна Кузьміча, машыніста). У 1941—1945 гадах — акцёр кінастудыі «Масфільм». З 1945 года па 1992 год — акцёр Тэатр-студыі кінаакцёра. Фільмаграфія
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia