Мікалай Васілевіч Драздоў
Мікалай Васілевіч Драздоў (18 лістапада 1913, Кастрама — 14 сакавіка 2006, Мінск) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе ў 1939 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1946 па 1973 г. працаваў архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў у Белдзяржпраекце[1]. Член Саюза архітэктараў СССР з 1946 года. Пражываў у Мінску[1]. Творчасць![]() ![]() Асноўныя працы: кінатэатр «Радзіма», клуб УПК «Спартак»[2], жылыя дамы ў пасёлку аўтазавода (1948—1950), па вул. Леніна (1952), Ленінскім праспекце (1960), Дом палітасветы па вул. Я. Купалы (1956)[1], праект панарамнага кінатэатра на 2420 месцаў на рагу вуліц Я. Купалы і Куйбышава[2][3] у Мінску, зала-манеж у спартлагеры «Стайкі» пад Мінскам (1968), жылы дом на Прывакзальнай плошчы ў Гродне (1967), пансіянат «Атоліна» ў Мінскай (1968), дом адпачынку «Хваёвы бор» у Брэсцкай (1970) абласцях[1], будынак сельскагаспадарчай акадэміі ў г. Горкі Магілёўскай вобласці[2]. Дакументы творчай дзейнасці (фотаздымкі будынкаў, праекты), малюнкі і фотаздымкі сяброў захоўваюцца ў БДАНТД, куды перададзены асабіста[4]. УзнагародыУзнагароджаны медалямі[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia