Мікалай Васільевіч Стас
Мікалай Васільевіч Стас (нар. 20 мая 1944) — беларускі дызайнер і мастак. БіяграфіяНарадзіўся 20 мая 1944 года ў сяле Дзмітраўка, Адэская вобласць, Украіна. У 1973 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «інтэр’ер і абсталяванне». Быў вучнем у А. В. Чарнышова і П. А. Семчанка. У 1970-х працаваў у Навукова-даследчым інстытуце тэхнічнай эстэтыкі. У 1982 супрацоўнічаў з ВІА «Песняры». Займаўся сцэнаграфіяй, распрацоўкай сцэнічных касцюмаў і фірменнай графікі. У 2002 годзе перамог у конкурсе на дызайн лагатыпа тэлеканала АНТ і зрабіў для яго фірменны стыль. Аўтар фірменнага стыля завода «Гарызонт», «Беларускага цэнтра моды» і брэнда «Мілавіца». Член Беларускага саюза дызайнераў з 1987 года. Жыве і працуе ў аграгарадку Слабодка, Беларусь. Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia