Мікалай Джэмсавіч Колі
Мікалай Джэмсавіч (Якаўлевіч) Ко́лі (руск.: Николай Джемсович (Яковлевич) Колли; 5 (17) жніўня 1894, Масква, Расійская імперыя — 3 снежня 1966) — савецкі архітэктар[4]. Правадзейны член Акадэміі архітэктуры СССР (з 1950) і Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР (з 1957)[5]. БіяграфіяМікалай Колі нарадзіўся 5 (17) жніўня 1894 года ў Маскве, у сям’і шатландскага паходжання. Вучыўся з 1912 па 1922 год спачатку ў МВЖСД, затым у ВМАТЭМАЙСе. Пад кіраўніцтвам А. В. Шчусева ў 1913—1915 гг. працаваў над праектам Казанскага вакзала[4]. У 1923 годзе пад кіраўніцтвам І. У. Жалтоўскага працаваў над праектам комплексу УСГВ. У 1927—1932 гг. у складзе групы архітэктараў, якую ўзначальваў В. А. Вяснін, праектаваў Днепрагэс і сацгорад у Запарожжы[4]. Мікалай Колі аўтар праекта дома «Новая Масква» на Ленінградскім праспекце (1926 год, цяпер перабудаваны)[6], Вялікага Каменнага моста, Новаарбацкага моста[7]. Сумесна з Ле Карбюзье ў 1928—1932 гг. працаваў у Парыжы і Маскве над праектам будынка Цэнтрасаюза. Сумесна з архітэктарам К. Рабавым спраектаваў будынак Маскоўскага інстытута савецкага кааператыўнага гандлю Цэнтрасаюза СССР у раёне Сокал. З 1933 года працаваў у якасці галоўнага архітэктара архітэктурна-праекціровачнай майстэрні № 6, праектаваў Цэнтральны стадыён СССР імя І. В. Сталіна ў Ізмайлаве, станцыі Маскоўскага метро — Смаленская, Парк Культуры (паўночны павільён), Кіраўская[4][8], Павялецкая-Кальцавая[9]. У час Вялікай Айчыннай вайны і пасля яе заканчэння Мікалай Колі распрацоўваў планы рэканструкцыі гарадоў Цверы[10], Мінска (1945)[11], Рыгі (1946)[4]. Працы па распрацоўцы генеральнага плана аднаўлення і развіцця Калініна (так называлася Цвер з 1931 па 1990 год) пачаліся ў 1944 годзе[10]. Адзін з аўтараў «Эскіза планіроўкі Мінска» (1944), праекта стадыёна «Дынама» ў Мінску (1947—1954)[5]. Сумесна з прафесарам І. Д. Мельчаковым Мікалай Колі распрацаваў праект магілы М. І. Калініна. З 1935 па 1951 год узначальваў Маскоўскае аддзяленне Саюза архітэктараў. У 1924—1941 гадах выкладаў у Маскоўскім тэхнічным універсітэце імя Баўмана, з 1931 па 1941 у Маскоўскім архітэктурным інстытуце. Памёр Мікалай Джэмсавіч Колі 3 снежня 1966 года, пахаваны на Увядзенскіх могілках.
Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia