Чыстыя пруды (станцыя метро)
«Чыстыя пруды» — станцыя Сакольніцкай лініі Маскоўскага метрапалітэна. Размешчана паміж станцыямі «Красныя вароты» і «Лубянка». Знаходзіцца на тэрыторыі Басманнага раёна Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі Масквы. З'яўляецца аб'ектам культурнай спадчыны народаў Расіі рэгіянальнага значэння. Гісторыя і паходжанне назвыСтанцыя адкрыта 15 мая 1935 года ў складзе першай пускавой пляцоўкі Маскоўскага метрапалітэна з 13 станцый — «Сакольнікі» — «Парк культуры» з адгалінаваннем «Ахотны рад» — «Смаленская». Спачатку станцыя была двухсводчатай, ля выхадаў размяшчаліся толькі дзве кароткія аванзалы для пераходу паміж шляхамі. У 1971 годзе была зроблена рэканструкцыя ў сувязі з збудаваннем перасадкі на станцыю «Тургенеўская» Калужска-Рыжскай лініі (адкрылася 5 студзеня 1972 года), падчас якой была раскрыта цэнтральная зала. У час Вялікай Айчыннай вайны на станцыі знаходзіліся аддзелы Генеральнага штаба і СПА краіны. У 1947 годзе на станцыі ўпершыню ў Маскоўскім метрапалітэне былі ўсталяваны люмінесцэнтныя лямпы. 13 студзеня 2008 года станцыя злучана пераходам са станцыяй «Срэценскі бульвар» Люблінска-Дзмітраўскай лініі. Праектная назва — «Мясніцкая брама» — паходзіла ад назвы плошчы, пад якой знаходзіцца станцыя. З моманту адкрыцця і да 5 лістапада 1990 года станцыя звалася «Кіраўская» у памяць аб Сяргеі Міронавічы Кіраве (1886—1934) — дзяржаўным і партыйным дзеячы СССР[1]. 5 лістапада 1990 года станцыя атрымала назву «Чыстыя пруды» па Чыстапруднаму бульвару, да якога вядуць яе выхады. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia