Мікалай Дзмітрыевіч Стражэска
Мікалай Дзмітрыевіч Стражэ́ска[2] (29 снежня 1876 — 27 чэрвеня 1952) — расійскі і савецкі тэрапеўт, вучоны ў галіне клінічнай медыцыны. Акадэмік Акадэміі навук УССР (1943), акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1944), Заслужаны дзеяч навукі Украінскай ССР (1934), Герой Сацыялістычнай Працы (1947). БіяграфіяНарадзіўся ў горадзе Адэса ў сям’і стацкага саветніка. Скончыў гімназію ў Адэсе. У 1899 годзе скончыў медыцынскі факультэт (сучасны Нацыянальны медыцынскі ўніверсітэт імя А. А. Багамольца) Універсітэта Святога Уладзіміра ў Кіеве (зараз Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі)[3]. Працаваў у клініцы ўнутраных хвароб Кіеўскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам В. П. Абразцова. Абараніў доктарскую дысертацыю ў лабараторыі І. П. Паўлава. З 1 студзеня 1905 года быў зацверджаны на пасадзе штатнага ардынатара тэрапеўтычнай факультэцкай клінікі Універсітэта Святога Уладзіміра[4]. У 1906 годзе працаваў у Мюнхене, у клініцы прафесара Фрыдрыха Мюлера[4]. У 1907—1919 гадах прафесар Кіеўскага жаночага медыцынскага інстытута і адначасова чытаў лекцыі ў Кіеўскім універсітэце. З пачаткам Грамадзянскай вайны М. Д. Стражэска з сям’ёй пераязджае ў Адэсу[4]. У 1919—1922 гадах займаў пасады прафесара тэрапеўтычнай факультэцкай клінікі, загадчыка кафедры тэрапіі[3] Новарасійскага ўніверсітэта, кансультанта Адэскага ваеннага шпіталя. Таксама займаўся прыватнай практыкай. З 1922 года М. Д. Стражэска дырэктар клінікі прапедэўтыкі, а затым шпітальнай клінікі Кіеўскага медыцынскага інстытута, у 1929—1952 гадах — дырэктар факультэцкай клінікі. У 1936 годзе быў прызначаны дырэктарам арганізаванага на базе клінічнага аддзела Інстытута эксперыментальнай біялогіі і паталогіі Інстытута клінічнай медыцыны (сучасны Інстытут кардыялогіі імя акадэміка М. Д. Стражэскі)[4]. У гады Вялікай Айчыннай вайны працаваў кансультантам шпіталяў Міністэрства аховы здароўя СССР, быў прафесарам кафедры тэрапіі Башкірскага медыцынскага інстытута і 1-га Маскоўскага медыцынскага інстытута[3]. З 1943 года М. Д. Стражэска дырэктар адноўленага Украінскага навукова-даследчага інстытута клінічнай медыцыны[3]. Памёр М. Д. Стражэска 27 чэрвеня 1952 года. Пахаваны на Лук’янаўскіх могілках у Кіеве. Навуковая дзейнасцьМ. Д. Стражэска — аўтар больш за 100 навуковых прац[3], прысвечаных розным пытанням клінікі і лячэння ўнутраных хвароб (рэўматызму, сепсісу, захворванняў страўнікава-кішачнага тракту, кровазвароту і інш.[2]). У 1910 (1909[2]) годзе ў працы «К симптомологии и диагностике тромбоза венечных артерий сердца» разам з В. П. Абразцовым зроблена апісанне клінікі інфаркту міякарда і выяўлена яго асноўнае паталагічнае звяно[3]. Апісаў шэраг сіндромаў і сімптомаў пры сардэчна-сасудзістых захворваннях, распрацаваў вучэнне аб функцыянальнай недастатковасці кровазвароту. Разам з У. X. Васіленкам стварыў класіфікацыю недастатковасці кровазвароту, навукова абгрунтаваў тэорыю рэўматызму як інфекцыйна-алергічнага захворвання стрэптакокавай этыялогіі, выявіў сувязь паміж сепсісам, эндакардытам і рэўматызмам, апісаў заканамернасці суадносін сардэчнай астмы і стэнакардыі (грудной жабы). Распрацаваў прынцыпы фізічнай дыягностыкі хвароб брушной поласці[2]. Яму належаць даследаванні так званых хранічных інфекцый, а таксама раневага сепсісу, алергіі, герыятрыі, гематалогіі, шоку, туберкулёзу і інш.[3] У час працы ў Маскве ў Цэнтральным навукова-даследчым шпіталі Чырвонай Арміі займаўся вывучэннем праблемы інфекцыі і сепсісу пры раненнях[4]. Быў рэдактарам рэдакцыйнага аддзела «Унутраныя хваробы» 1-га выдання «Вялікай медыцынскай энцыклапедыі»[3]. Сярод апублікаваных прац:
Узнагароды і званні
Ушанаванне памяці![]() У гонар вучонага названа вуліца ў Кіеве. У 1952 годзе імя М. Д. Стражэскі прысвоена Інстытуту кардыялогіі, на будынку інстытута і на доме, у якім ён жыў, устаноўлены мемарыяльныя дошкі. У 1978 годзе на тэрыторыі Інстытута кардыялогіі адкрыты помнік. У 1981 годзе ў Інстытуце кардыялогіі адкрыты музей М. Д. Стражэскі. У 2006 годзе Нацыянальны банк Украіны ўвёў у абарачэнне памятную манету ў гонар Мікалая Стражэскі наміналам 2 грыўні. У горадзе Адэса ў гонар акадэміка Стражэскі ўстаноўлена стэла. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia