Віталь Іванавіч Талапін
Віталь Іванавіч Тала́пін[3] (руск.: Виталий Иванович Талапин; нар. 15 лютага 1935[3]) — беларускі вучоны ў галіне фармакалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1971), прафесар (1984[4]). Акадэмік Міжнароднай акадэміі экалогіі, акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі. Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь (1999)[5][6]. БіяграфіяНарадзіўся ў горадзе Ржэў (Цвярская вобласць Расіі). У 1959 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут, застаўся ў аспірантуры пры ім[4] і працаваў да 1972[3] года. У 1965 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1971 годзе — доктарскую[4]. З 1972 года В. І. Талапін у Беларускім навукова-даследчым інстытуце санітарыі і гігіены, з 1984 года прафесар, у 1988—1995[4] гадах — дырэктар інстытута. Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы па комплексным вывучэнні фармакалогіі, энтэрахрамафіннай клеткавай сістэме[6]. Апублікавана больш за 350 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій[4]. Аўтар больш за 100 вынаходстваў, у тым ліку 7 патэнтаў развітых краін[4]. Пад кіраўніцтвам В. І. Талапіна падрыхтаваны 20 кандыдатаў навук, 2 дактары навук[4]. Сярод апублікаваных прац:
Узнагароды і званніКрыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia