Мікалай Канстанцінавіч Казакевіч
Мікалай Канстанцінавіч Казаке́віч (5 мая 1934, вёска Дулебы, Бярэзінскі раён, Мінская вобласць — 7 лютага 2021, Гомель) — беларускі мастак-жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1988), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2000). БіяграфіяУ 1955 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1961 — Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Выкладчыкі — Віталь Цвірка, Уладзімір Сухаверхаў, Аляксандр Мазалёў. Упершыню творы мастака экспанаваліся ў 1961 годзе. Член Беларускага саюза мастакоў з 1963 года. Жыў у г. Гомелі. Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах лірычнага пейзажу, сюжэтна-тэматычнай карціны. Адной з найбольш вядомых прац мастака з’яўляецца карціна «Над роднымі прасторамі» (1979)[2]. Карціны М. Казакевіча знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, карціннай галерэі Г. Х. Вашчанкі, Магілёўскім абласны м мастацкім музеі імя Паўла Масленікава. Выстаўкі
і інш. Узнагароды і прэміі
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia