2008 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва 2008 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва .
Уладзімір Качан . Манументальны роспіс «Вогнеборцы — гісторыя і традыцыі мужнасці» на фасадзе Музея гісторыі пажарнай службы Гродна [ 1]
Падзеі
10 студзеня — 27 студзеня : Выстаўка твораў студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў «Ювента», Нацыянальная бібліятэка Беларусі , Мінск[ 2]
22 студзеня : адкрыццё юбілейнай выстаўкі да 65-годдзя мастака Юрыя Гаўрына , Музей сучаснага выяўленчага мастацтва [ 3]
30 студзеня — 3 сакавіка : міжнародная мастацкая выстаўка «Усе стыхіі», Нацыянальная бібліятэка Беларусі , Мінск[ 4]
4 лютага : адкрыццё выстаўкі маладых мастакоў, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча , Нацыянальная бібліятэка Беларусі , Мінск[ 5]
7 лютага — 10 сакавіка : персанальная выстаўка твораў жывапісу і графікі Леаніда Шчамялёва «Мастак і час», прымеркаваная да 85-годдзя майстра, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь [ 6]
11 лютага : адкрыцце выстаўкі народнага мастака Беларусі Уладзіміра Стальмашонка «Акварэль па гарадах і краінах», прымеркаваная да 80-годдзя з дня нараджэння і 50-годдзя творчай дзейнасці, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь [ 7]
12 сакавіка : адкрыццё выстаўкі беларускага мастака-графіка Рыгора Сітніцы «Гаспода. Суб’ектыўная рэчаіснасць», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь [ 8]
19 сакавіка — 31 сакавіка : выстаўка твораў віцебскага жывапісца, старшыні віцебскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў Алега Аляксандравіча Скавародкі «Паэзія колеру», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
27 сакавіка : адкрыццё выстаўкі акварэлі беларускага мастака-графіка, лаўрэата Міжнароднага біенале ілюстрацыі ў Браціславе Паўла Татарнікава «Бела-шэра-залатое», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
3 красавіка —21 красавіка : выстаўка твораў вядомага беларускага мастака, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Івана Сямёнавіча Дмухайлы, Нацыянальная бібліятэка Беларусі , Мінск
17 красавіка — 12 мая : выстаўка «Алег Аркадзевіч Сурскі . Партрэт пакалення», да 80-годдзя з дня нараджэння мастака, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь [ 9]
24 красавіка : адкрыццё I Мінскай міжнароднай выстаўкі графікі «Арт-лінія», Нацыянальная бібліятэка Беларусі , Мінск[ 10]
5 мая — 22 красавіка 2009 : выстаўка «Слуцкія паясы», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
21 мая : адкрыццё выстаўкі «Кераміка Пабла Пікасо », Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь [ 11]
12 чэрвеня — 7 ліпеня : выстаўка твораў Міхася Рагалевіча «Жівапіс. Графіка», прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння майстра, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь [ 12]
17 чэрвеня — 1 жніўня : I Мінская міжнародная біенале сучаснага жывапісу «COLORFEST», галерэя «Ракурс», Нацыянальная бібліятэка Беларусі , Мінск
27 чэрвеня : адкрыццё выстаўкі «В’етнамская народная карціна» з фондаў музея, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь [ 13]
8 ліпеня — 24 ліпеня : выстаўка «Новы час», Палац мастацтва, Мінск, шырока прадставіла творчасць выпускнікоў мастацкага факультэта БДАМ 2002—2007 гадоў. Экспазіцыю склалі 130 работ 60 аўтараў[ 14]
10 ліпеня — 4 жніўня : выстаўка твораў майстроў тэкстылю Ларысы Мікалаеўны Густавай, Людмілы Леанідаўны Пуцейка і мастака па шклу Таццяны Іванаўны Малышавай «Паралельныя міры», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
17 ліпеня — 18 жніўня : выстаўка твораў Мікалая Уладзіміравіча Бушчыка «Жыццё праз колер», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь [ 15]
8 жніўня — 16 жніўня : выстаўка Уладзіміра Пракапцова «Мой час», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
21 жніўня — 21 верасня : выстаўка «Вогнепіс» па выніках Міжнародных пленэраў па кераміцы «АРТ-ЖЫЖАЛЬ», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
10 кастрычніка — 1 снежня : выстаўка заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Анатоля Бараноўскага «Шлях да святла», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
30 кастрычніка : адкрыццё ІІІ Міжнароднага фестывалю пейзажа, прысвечанага Віталю Цвірку , Нацыянальная бібліятэка Беларусі , Мінск[ 16]
4 верасня — 24 верасня : I Беларуская біенале жывапісу, графікі і скульптуры, Палац мастацтва, Мінск. У экспазіцыю увайшло 227 твораў жывапісу, графікі і скульптуры 285 аўтараў з усіх рэгіёнаў Беларусі[ 17]
30 верасня — 9 лістапада : выстаўка «Праваслаўная ікона Расіі, Украіны, Беларусі», прымеркаванай да 1020-годдзя Хрышчэння Русі, а таксама 30-годдзя архіпастырскага служэння на зямлі Белай Русі Высокапраасвяшчэннейшага Філарэта, Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь [ 18] [ 19]
Спас Уседзяржыцель. Майстар Георгіус
Маці Божая Адзігітрыя. Майстар Георгіус, 1678
Маці Божая Ільінская Чарнігаўская, XVIII ст.
Царкія вароты
Пталемей Філадэльф, цар егіпецкі, XVIII ст.
Цуд архангела Міхаіла аб Флоры і Лаўры, XVI ст.
Унебаўзяцце Найсвяцейшай Багародзіцы, XV ст.
5 лістапада — 15 лістапада : рэтраспектыўная выстаўка твораў Яўгена Красоўскага , галерэя ЛаСандр-Арт, Мінск[ 20]
11 лістапада — 11 снежня : выстаўка каліграфіі Паўла Апанасавіча Семчанкі «Мелодыяграфія», Нацыянальная бібліятэка Беларусі , Мінск[ 21]
14 лістапада : адкрыцце выстаўкі «Сучаснае прыкладнае мастацтва Японіі», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
17 лістапада — 8 снежня : выстаўка твораў Ізраіля Басава «Вяртанне ў горад», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
3 снежня : адкрыцце выстаўкі «Свет шкла», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
11 снежня — 12 студзеня 2009 : выстаўка твораў жывапісу беларускага мастака Андрэя Смаляка «Карнавал», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь [ 22]
16 снежня — адкрыццё выстаўкі скульптуры Аляксандра Батвінёнка «Традыцыя і сучаснасць», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь [ 23]
«INSITA — 2008», нацыянальная выстаўка інсітнага мастацтва, Віцебск [ 24]
«Беларускія перспектывы» (куратар праекта — Артур Клінаў ), выстаўка ў галерэі «Arsenal», Беласток , Польшча
«Цюнінг», персанальная выстаўка жывапісу Аляксандра Некрашэвіча , галерэя «Падземка», Мінск
Памерлі
Манументальны роспіс
Галерэя твораў
Ігар Цішын «Спірытычны сэанс». Палатно, алей, 200 х 150 см
Ігар Цішын «
Лені — Чырвоны капялюшык». Палатно, алей, 200 Х 150 см
Дзяніс Барсукоў «Царква і аэраплан», 2008 год, 100 х 80 см, палатно, алей
Дзяніс Барсукоў «Рака часу», 2008 год, 100 х 80 см, палатно, алей
«Раніца ў вёсцы», кардон, алей, 30 х 39 см
«Лясное возера», палатно, алей. 28 х 41 см
«Ваколіца Мар'іна», палатно, алей, 33 х 48 см
«Серабрыстыя таполі», палатно, алей, 33 х 48 см
«Ружовы закат», палатно, алей, 26 х 35 см
Галерэя скульптуры
Мастацкія капэрты і паштоўкі
Зноскі
Гады ў гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
XIX стагоддзе XX стагоддзе XXI стагоддзе