Мікалай Кірылавіч Шэхаў
Мікалай Кірылавіч Шэхаў (13 лютага 1927, в. Казлова Возера, Вяземскі раён, Смаленская вобласць, Расія — 21 мая 1999) — беларускі артыст балета. Народны артыст БССР (1964). БіяграфіяСкончыў у 1948 годзе Беларускае харэаграфічнае вучылішча. У 1944—1966 гадах саліст Дзяржаўнага тэатра онеры і балета Беларусі. ТворчасцьТворчасць М. Шэхава вызначалася мужнай, энергічнай манерай, высокай тэхнікай дуэтнага танца, драматычнай выразнасцю. Стварыў рэльефныя вобразы ў спектаклях беларускага і класічнага рэпертуару. Сярод партый: Васіль, Міхась («Князь-возера», «Аповесць пра каханне» В. Залатарова), Андрэй, бацька Анежкі («Падстаўная нявеста», «Святло і цені» Г. Вагнера), Конрад («Карсар» А. Адана), Феб («Эсмеральда» Ц. Пуні), Раб («Баядэрка» Л. Мінкуса) і інш. Выконваў характарныя танцы ў балетных і оперных спетаклях («Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага, «Дон Кіхот» Л. Мінкуса, «Папялушка» С. Пракоф’ева, «Кармэн» Ж. Бізэ, «Канёк-Гарбунок» Ц. Пуні і інш.). КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia