Мікалай Макаравіч Пятрэнка
Мікала́й Мака́равіч Пятрэ́нка (нар. 19 снежня 1919, Барбароў Мазырскага раёна Гомельскай вобласці — 3 студзеня 1997) — беларускі дзеяч самадзейнага мастацтва, кампазітар, педагог. Заслужаны настаўнік БССР (1966). Ганаровы грамадзянін Полацка (1995). БіяграфіяСкончыў Мінскі педагагічны інстытут (1940). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У мірны час працаваў на розных кіруючых пасадах на Гомельшчыне і Віцебшчыне. З 1960 года выкладчык, намеснік дырэктара Полацкага педвучылішча. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені, медалямі. ТворчасцьАўтар некалькіх падручнікаў. Самадзейны кампазітар, аўтар больш за 300 песень, з 1980 года кіраваў клубам самадзейных кампазітараў у Полацку. Лаўрэат конкурсаў самадзейных кампазітараў. Асноўныя творыПесням Пятрэнкі характэрныя меладычнасць, выкарыстанне інтанацый беларускага песеннага фальклору. Найбольш папулярныя:
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia