Мікалай Мікалаевіч Ждановіч
Мікола Ждановіч, Мікалай Мікалаевіч Ждановіч (руск.: Николай Николаевич Жданович; 27 верасня 1957, вёска Селішча[1] (цяпер Цяплухі[2]), Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць, БССР, СССР) — беларускі паэт, празаік і журналіст. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2001 года і Саюза журналістаў Беларусі. БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Селішча (якая з 1976 г. мае назву Цяплухі) у Асіповіцкім раёне. У Селішчы нарадзілася і яго маці. Скончыў Асіповіцкую сярэднюю школу № 4. Адслужыў тэрміновую вайсковую службу ў Савецкай Арміі, а пасля працаваў кіроўцам (вадзіцелем) на асіповіцкім заводзе аўтамабільных агрэгатаў. ![]() Скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (цяпер Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка) і факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Спачатку працаваў журналістам у раённай газеце «Прыпяцкая праўда» (Нароўля), а пасля ў «Гомельскай праўдзе» (Гомель). Пасля таго 17 гадоў[3] быў галоўным рэдактарам газеты «Добрушскі край» (Добруш) і выхаваў шэраг таленавітых журналістаў-газетчыкаў. Дапамагаў у творчым станаўленні і публікацыі першых вершаў многіх вядомых сёння добрушскіх паэтаў. З 2002 г. Мікалай Ждановіч працаваў уласным карэспандэнтам беларускай газеты «Рэспубліка» па Гомельскай вобласці. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2000 г. Жыве ў Гомелі. Піша вершы і мастацкую прозу на беларускай мове. Грамадска-палітычныя артыкулы ў газетах на беларускай і рускай мовах. Літаратурныя творы Мікалая Ждановіча друкаваліся ў многіх рэспубліканскіх газетах і часопісах, калектыўных зборніках «Маладыя галасы», «Магістраль», «Літаратурная Гомельшчына», «Святло шчымлівай памяці». Аўтар кніг «Прызнанне ціхае „люблю“» (1996), «Свята Першага Снегу» (2001) і іншых. Лаўрэат некалькіх літаратурных конкурсаў. У 2022 г. у час свята Дня беларускага пісьменства, які праводзіўся ў той год у Добрушы, Мікола Ждановіч быў удастоены Гран-пры Гомельскага абласнога літаратурнага конкурсу «Наш Добруш — душы бясцэнны скарб» і атрымаў узнагароду ў Добрушы каля помніка народнаму пісьменніку Беларусі Івану Шамякіну (помнік быў напярэдадні адкрыты 3 верасня 2022 г.). У час узнагароджання са сцэны прагучаў гімн Добрушу, аўтарам тэксту якога з’яўляецца Мікалай Ждановіч, а музыкі — Рыгор Козыраў (дырэктар Добрушскай дзіцячай музычнай школы)[1]. Паводле ацэнкі старшыні Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, празаіка, публіцыста, драматурга Уладзіміра Мікалаевіча Гаўрыловіча, творы Міколы Ждановіча — патрыятычныя і лірычныя, заклікаючыя да паглыбленага роздуму над жыццём і чалавечымі лёсамі[4]. Зборнікі твораў
Зноскі
Літаратура аб жыцці і дзейнасці
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia