Мікалай Пятровіч Хаванскі
Мікалай Пятровіч Хаванскі (18 студзеня 1923, в. Стралічава, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць — 14 студзеня 1974) — беларускі старшыня калгаса, Герой Сацыялістычнай Працы (1966). БіяграфіяУ 1941 годзе скончыў Смаленскі сельскагаспадарчы тэхнікум. Удзельнічаў у баях Вялікай Айчыннай вайны. З 1946 года працаваў аграномам Рэчыцкага раённага сельскагаспадарчага аддзела, узначальваў аддзел абласнога сельскагаспадарчага ўпраўлення, сектар Выставы дасягненняў народнай гаспадаркі СССР (ВДНГ СССР) пры Гомельскім аблвыканкаме. З 1951 года і да канца жыцця быў старшынёй калгаса імя Сталіна (пазней імя XXII з’езда КПСС) Гомельскага раёна. Пад яго кіраўніцтвам гаспадарка стала адной з перадавых у рэспубліцы і ў 1974 годзе была ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. У 1967—1974 гадах быў членам Усесаюзнай камісіі па выпрацоўцы праекта Статута калгаса. З’яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1963—1967). Імем Мікалая Хаванскага названы сярэдняя школа і вуліца ў вёсцы Яроміна Гомельскага раёна Гомельскай вобласці. УзнагародыУ 1966 годзе за дасягнутыя поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак мяса, малака, яек, воўны і іншай прадукцыі Мікалаю Пятровічу Хаванскаму было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат». Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia