Цімафей Георгіевіч Нікулін
Цімафей Георгіевіч Нікулін (руск.: Тимофей Георгиевич Никулин; 19 студзеня 1918, вёска Мармыжы, Льгоўскі павет, Курская губерня — 17 снежня 2003, Віцебск) — савецкі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Доктар ветэрынарных навук, прафесар (1971). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1974). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. БіяграфіяЦ. Г. Нікулін нарадзіўся ў вёсцы Мармыжы Курскай губерні (зараз у Курскай вобласці). У 1936 годзе скончыў ветэрынарны тэхнікум у Арле, працаваў галоўным ветэрынарным ўрачом у Акшынскім раёне Бураціі. З 1939 г. на службе ў Чырвонай Арміі. Удзельнік баявых дзеянняў ў гады Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1942 г. У 1948 годзе скончыў Маскоўскую ветэрынарную акадэмію. У 1948—1949 гг. ардынатар кафедры паразіталогіі Маскоўскай ветэрынарнай акадэміі, у 1949—1952 гг. у аспірантуры пры кафедры паразіталогіі. З 1952 г. Ц. Г. Нікулін у Віцебскім ветэрынарным інстытуце (сучасная Віцебская ордэна «Знак пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны) — асістэнт на кафедры паразіталогіі, дацэнт, загадчык (з 1970 г.), прафесар (з 1990 г.) кафедры паразіталогіі. Навуковая дзейнасцьЦ. Г. Нікулін займаўся вывучэннем гельмінтозаў вадаплаўных птушак Беларусі і распрацоўкай мерапрыемстваў па аздараўленню іх ад гельмінтозаў. Сярод публікацый:
Узнагароды і званні
і інш. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia