Мікалай Сяргеевіч Сердзючэнка
Мікалай Сяргеевіч Сердзючэнка (2 жніўня 1950, Багданіўка, Чарнігаўская вобласць — 13 снежня 2024[1]) — беларускі вучоны ў галіне прымянення лазерных тэхналогій у медыцыне. Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2017), доктар медыцынскіх навук (2003), прафесар (2009). БіяграфіяСкончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1975). У 1975—1976 гадах працаваў урачом-інтэрнам у Гомельскай першай абласной бальніцы. З 1976 года па 1999 год лекар-траўматолаг, загадчык аддзялення, намеснік галоўнага лекара 6-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска. З 1999 года вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. У 2002—2012 гадах галоўны ўрач 1-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска. Адначасова ў 2006—2011 гадах прафесар кафедры грамадскага здароўя і аховы здароўя Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. З 2014 па 2022[3] год — акадэмік-сакратар Аддзялення медыцынскіх навук НАН Беларусі. У 2012—2017 гадах галоўны рэдактар часопіса «Медыцына»[4]. Навуковая дзейнасцьНавуковыя даследаванні ў галіне прымянення лазерных тэхналогій у лячэнні хворых з запаленчымі, посттраўматычнымі, дэгенерацыйна-дыстрафічнымі захворваннямі і іх ускладненнямі. Эксперыментальна абгрунтаваў і рэалізаваў у практычнай медыцыне клініка-фізіялагічныя аспекты прымянення нізкаінтэнсіўнага лазернага выпраменьвання рознага спектральнага дыяпазону, святла звыш’яркіх святлодыёдаў і пастаяннага магнітнага поля. Распрацаваў першую ў СССР лазерную шматколерную тэрапеўтычную ўстаноўку, укараніў у практыку спосабы лазернай тэрапіі з выкарыстаннем камбінаванага лазернага ўздзеяння выпраменьваннем рознага спектральнага дыяпазону пры захворваннях органаў апоры і руху, прапанаваў новыя метады прафілактыкі і лячэння астэапарозу. Атрыманыя вынікі ляглі ў аснову стварэння кабінетаў лазернай тэрапіі і праграм для навучання спецыялістаў па лазерных тэхналогіях. Праведзены медыка-эканамічныя даследаванні і прапанаваны метады, якія спрыяюць паскарэнню пераходу ад пераважна экстэнсіўнага да інтэнсіўнага інавацыйнаму развіццю аховы здароўя. Аўтар больш за 145 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, 8 аўтарскіх пасведчанняў, 11 інструкцый па ўжыванні, 1 патэнта, 28 рацыяналізатарскіх прапаноў. Бібліяграфія
КрыніцыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia