Вільгельм Фрыдрых ОствальдВільгельм Фрыдрых Оствальд (ням.: Wilhelm Friedrich Ostwald, лат.: Vilhelms Ostvalds; 2 верасня 1853, Рыга — 4 красавіка 1932, Лейпцыг) — нямецкі фізіяхімік і філосаф, адзін з заснавальнікаў фізічнай хіміі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1909). Біяграфічныя звесткіСкончыў у 1875 Дэрпцкі (Тартускі) ўніверсітэт (1875), дзе і працаваў. Прафесар Рыжскага політэхнічнага вучылішча (1882-1887), Лейпцыгскага ўніверсітэта (1887-1906), адначасова ў 1898—1905 дырэктар заснаванага ім Фізіка-хімічнага інстытута. 3 1906 праводзіў даследаванні ва ўласнай хімічнай лабараторыі. Замежны член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1895). Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы па хімічнай кінетыцы і каталізе, тэорыі электралітычнай дысацыяцыі, вучэнні аб колерах, гісторыі хіміі. Вывеў суадносіны паміж электраправоднасню разбаўленых раствораў бінарных слабых электралітаў і іх канцэнтрацыяй (закон разбаўлення Оствальда , 1888). Распрацаваў спосаб каталітычнага акіслення аміяку да азотнай кіслаты (1902). У 1889 распачаў выданне серыі «Класікі дакладных навук». СветапоглядСтваральнік філасофскай тэорыі энергетызму, паводле якой адзінай субстанцыяй сусвету з'яўляецца энергія. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia