Іаган Бугенхаген
Іаган Бугенхаген (ням.: Johannes Bugenhagen; 24 чэрвеня 1485, Волін, Свяшчэнная Рымская імперыя — 20 красавіка, 1558, Вітэнберг, Свяшчэнная Рымская імперыя) — нямецкі прапаведнік, дзеяч Рэфармацыі, тэолаг, паслядоўнік і паплечнік Марціна Лютэра. Іаган з поспехам прасоўваў Рэфармацыю Памеранію і Данію. Сярод яго асноўных дасягненняў маюцца арганізацыя лютэранскіх цэркваў у Паўночнай Германіі і Скандынавіі. Мае мянушку «другі апостал Поўначы». БіяграфіяРаннія гадыНарадзіўся ў 1485 годзе ў памеранскім горадзе Волін. З 1502 года вывучаў багаслоўе і гуманітарныя навукі ў Грайфсвальдзе і ўжо ў 1503 годзе быў прызначаны рэктарам школы ў Трэптаве. Паводле даручэння герцага Багуслава X напісаў першую гісторыю Памераніі на лацінскай мове. ВітэнбергУ Вітэнбергу Бугенхаген стаў пастарам прыходу[4] і сябрам Марціна Лютэра[5]. Ён быў членам каманды Лютэра, якая здзейсніла пераклад Бібліі з лацінскай на нямецкую мову, а таксама прымаў удзел у дыскусах паводле рэформ Ульрыха Цвінглі[5]. У 1523 годзе, дзякуючы сваім лекцыям, быў запрошаны ва ўніверсітэт Вітэнберга. Такім чынам Бугенхаген стаў адным з самых уплывовых рэфарматараў у горадзе. 17 сакавіка 1533 года Іаган атрымаў званне доктара багаслоўя ва ўніверсітэце Вітэнберга, дзякуючы падтрымцы з боку Марціна Лютэра[6]. Рэфармацыйная працаГалоўным унёскам Бугенхагена лічыцца тое, што ён з вялікім поспехам усталяваў царкоўныя парадкі ў шэрагу гарадоў, такіх як Браўншвайг, Гамбург, Любек, Брэмен, Гётынген, Оснабрук і іншых. У 1534 годзе Бугенхаген правёў Рэфармацыю ў Памераніі, а ў 1537 годзе адправіўся з той жа мэтай у Данію, дзе таксама працаваў над аднаўленнем універсітэта Капенгагена і стаў у ім першым рэктарам і выкладчыкам багаслоўя. У 1542 годзе Іаган увёў тыя ж царкоўныя парадкі ў Шлезвіг-Гольштэйне, а ў 1543 годзе наведаў цэрквы ў Хільдэсхайме і Браўншвайгу. Апошнія гадыПасля смерці Лютэра ў 1546 годзе, Бугенхаген клапаціўся аб яго ўдаве і дзецях. Бугенхаген памёр у Вітэнбергу ў 1558 годзе і быў пахаваны ў царкве Святой Марыі.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia