Мікола Ільяшэвіч
Мікола Ільяшэвіч (Ілляшэвіч) (1903, Пружаны — 2 верасня 1934, Вільня) — беларускі грамадскі дзеяч, гісторык, настаўнік. БіяграфіяУ час Першай сусветнай вайны, з 1915 года разам з сям’ёю быў у бежанстве ў глыб Расіі. Па вяртанні з бежанства сям’я асела ў Вільні. Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі (скончыў у 1923), дзе пазнаёміўся з В. Жук-Грышкевічам. Скончыў Пражскі ўніверсітэт у 1928 годзе. Выдаў на чэшскай мове дысертацыю «Беларусь (Белая Русь), як сваеасаблівая цэльнасць з антрапагеаграфічнага пункту гледжання. (З увагай да гісторыі і этнаграфіі)». Падчас вучобы быў старшынём Беларускага культурнага таварыства імя Скарыны. Арганізаваў выставу беларускіх выданняў у Славянскай бібліятэцы ў Празе[1]. Пасля вяртання ў Вільню выкладаў прапедэўтыку філасофіі ў Віленскай беларускай гімназіі, таксама выкладаў у Праваслаўнай духоўнай семінарыі. Рэдагаваў часопіс «Саха». Памёр ад сухотаў. Заўчасна памёр ад сухотаў 2 верасня 1934 года ў Вільні. Пахаваны на гарадскіх могілках[2]. Навуковая дзейнасць![]() Аўтар даследавання «Расійская палітыка на землях былога Беларуска-Літоўскага гаспадарства за панаваннем Кацярыны II і Паўла I», падручніка «Кароткі нарыс псіхалогіі», артыкула «Паходжанне, старадаўнія весткі і антрапалагічныя адзнакі беларусаў» (выданы ў «Студэнцкай думцы»). У значнай ступені, пад уплывам М. Ільяшэвіча і яго малодшага брата, паэта Хведара Ільяшэвіча, развіваўся беларускі рух у Пружанах, куды браты амаль штолета наведваліся і забяспечвалі літаратурай тамашніх беларускіх актывістаў, у т.л. сям’ю Жукоўскіх, Міколу Дудзейку і інш. Творы
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia