Беларускае (Крывіцкае) культурнае таварыства імя Ф. Скарыны

Беларускае (Крывіцкае) культурнае таварыства імя Ф. Скарыны
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі грамадская арганізацыя
Заснаванне
Дата заснавання 1925

Белару́скае (Крыві́цкае) культу́рнае тавары́ства імя́ Ф. Скары́ны ў Празе — грамадская арганізацыя беларускай эмігранцкай інтэлігенцыі. Створана ў 1925 годзе з нагоды 7-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларусі і 400-годдзя беларускага друку. Сярод заснавальнікаў: М. Вяршынін, І. С. Дварчанін, Т. Т. Грыб, В. А. Грышкевіч, Ф. Грышкевіч, У. А. Жылка, В. І. Захарка, А. Клімовіч, М. Каберац, П. Крачэўскі, А. Орса, В. Русак, Я. Станкевіч, М. Чарнецкі і іншыя. Філіялы таварыства існавалі ў Вільні, Варшаве, Берліне, Бруселі, Коўне, Лілі, Рызе, Рыме. Мэты: падтрымка адраджэнскага руху беларусаў, правядзенне культурна-асветніцкай работы, выхаванне дбайных адносін да роднай мовы, вывучэнне айчыннай гісторыі, народных звычаяў і традыцый, падрыхтоўка нацыянальна свядомых кадраў беларускай інтэлігенцыі, садзейнічанне перакладам твораў беларускіх пісьменнікаў на замежныя мовы і іншае. Імкнулася да супрацоўніцтва з Еўрапейскай асацыяцыяй студэнтаў, прыхільна ставілася да духоўнага пабрацімства славян, развівала ідэі дзяржаўнай незалежнасці і самастойнасці. Выдавала на лацінцы часопіс «Iskry Skaryny» (з 1931 года). Час спынення дзейнасці таварыства невядомы[1].

Зноскі

  1. Л. П. Мірачыцкі. Беларускае (Крывіцкае) культурнае таварыства імя Ф. Скарыны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 396.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya