Мілуцін Міланкавіч
Мілуці́н Міла́нкавіч (сербск.: Милутин Миланковиһ); 28 мая 1879, Даль, Аўстра-Венгрыя (цяпер Харватыя) — 12 снежня 1958, Бялград, Югаславія) — сербскі грамадзянскі інжынер, кліматолаг, геафізік і астраном. Вядомы тэорыяй ледніковых перыядаў, згодна з якой лічыцца, што з-за перыядычных змен параметраў сваёй арбіты Зямля праходзіць праз паўтаральныя ледніковыя перыяды, цяпер вядомыя як Цыклы Міланкавіча. Мілуцін Міланкавіч мадыфікаваў юліянскі каляндар, распрацаваў новаюліянскі каляндар, прыняты Грэчаскай і шэрагам памесных праваслаўных цэркваў (за выключэннем Рускай, Іерусалімскай, Сербскай і Афона). БіяграфіяМілуцін Міланкавіч атрымаў адукацыю ў Вене ў Вышэйшай Тэхналагічнай Школе (цяпер Тэхналагічны ўніверсітэт Вены), дзе ў 1904 годзе абараніў доктарскую дысертацыю і пачаў працаваць інжынерам-будаўніком. У тым жа годзе паступіў у Бялградскі ўніверсітэт, дзе прайшло ўсё яго навуковае жыццё. Падчас Першай сусветнай вайны трапіў у палон у Будапешце, але дзякуючы сваім калегам працягваў свае даследаванні. На працягу доўгага часу спрабаваў аднавіць гісторыю клімата Зямлі. З мая 1948 года па 26 ліпеня 1951 быў дырэктарам Бялградскай абсерваторыі. Бібліяграфія
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia