Міхайлаўская вуліца (Кіеў)
Міхайлаўская вуліца (укр.: Миха́йлівська ву́лиця) — вуліца ў Шаўчэнкаўскім раёне горада Кіева. Пралягае ад плошчы Незалежнасці да Міхайлаўскай плошчы. Да Міхайлаўскай вуліцы прымыкае Міхайлаўскі завулак. ГісторыяАдна з самых старажытных радыяльных вуліц у паўднёвай частцы былога «горада Яраслава». Узнікла на шляху ад Лядскай брамы да Міхайлаўскага манастыра, у гонар якога атрымала сваю назву. Як вуліца, на якой былі пастаўлены слупы для асвятлення, згадваецца ў дакуменце 1799 года. На плане горада 1803 года, складзеным архітэктарам Андрэем Меленскім, пазначана пад цяперашняй назвай[1]. З 1926 года называлася вуліца Парыжскай камуны (назва пацверджана ў 1944 годзе), у гонар Парыжскай камуны — рэвалюцыйнага ўрада Парыжа ў сакавіку — траўні 1871 года. Гістарычная назва вуліцы была адноўлена ў 1990 годзе. ЗабудоваВуліца мае перыметральную сядзібную сістэму забудовы з унутранымі дварамі. Некаторыя будынкі скразныя, выходзяць на паралельныя вуліцы — Малую Жытомірскую і Трохсвяціцельскую, фарміруючы іх архітэктурнае аблічча. Дамы пабудаваны шчыльна адзін да аднаго. Гэта тлумачыцца тым, што ў другой палове XIX ст., калі гэтая тэрыторыя пачала забудоўвацца, цэны на зямлю тут моцна выраслі. Вуліца забудавана пераважна двух-шасціпавярховымі будынакі, узведзенымі ў сярэдзіне XIX — пачатку XX ст., у стылях позняга класіцызму, гістарызму, мадэрну і цаглянага стылю. Помнікі архітэктуры
Вядомыя асобыУ будынку № 1 (не захаваўся) ў 1859 годзе спыняўся Тарас Шаўчэнка падчас свайго знаходжання ў Кіеве. У будынку № 10 размяшчаліся рэдакцыі першых сепаратысцкіх маларасійскіх (украінскіх) выданняў, якія выходзілі ў студзені 1906 года. На вуліцы пражывалі вядомыя дзеячы навукі і культуры. У будынку № 7 пражываў лекар С. Тамілін, а ў гэтай жа сядзібе, але па вул. Малой Жытомірскай — лекар В. Вінаградаў. У будынку № 9 у 1917—1918 гадах пражываў мастак М. Жук, а ў № 10 — журналіст М. Кісялёў, у гасцях у якога бывалі пісьменнік А. Купрын, філосаф М. Бярдзяеў, кампазітар М. Лысенка. У будынку № 12 у 1887—1888 гадах жыў гісторык, педагог і грамадскі дзеяч Ф. Лебядзінцаў, які выдаваў часопіс «Кіеўская даўніна», а таксама актрыса і педагог П. Нятко. У будынку № 12-А жыў урач-педыятр, мецэнат і калекцыянер Д. Сігалаў, у будынку № 21 — урач Н. Валковіч і дырэктар Александроўскай гарадской бальніцы А. Ляскоў, у якога неаднаразова спыняўся яго брат М. Ляскоў. У будынку № 24 у свайго брата спыняўся Панас Мірны. У будынку № 16-А ў 1893—1898 гадах дзейнічала Музычна-драматычная школа С. Блуменфельда, у якой выкладалі оперныя спявачкі К. Масіні, К. Прохарава-Маўрэллі, кампазітар М. Лысенка, музыкант І. Шэбелік, музыказнаўца Г. Любамірскі, акцёры А. Далінаў і Я. Нядзелін, навучаліся спявак Г. Унукоўскі і кампазітар А. Кошыц. Фотаздымкі
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia