Мікалай Аляксандравіч Бярдзяеў
![]() Мікалай Аляксандравіч Бярдзяеў (6 сакавіка 1874, Кіеў — 23 сакавіка 1948) — рускі філосаф і публіцыст. Біяграфічныя звесткіВучыўся ў Кіеўскім універсітэце (1894—98). За ўдзел у «Саюзе барацьбы за вызваленне рабочага класа» выключаны з універсітэта і сасланы ў Валагодскую губерню. Выступаў у зборніках «Вехі», «Праблемы ідэалізму» і інш. Пасля рэвалюцыі (з 1917) быў прафесарам філасофіі Маскоўскага ўніверсітэта. Арганізатар «Вольнай акадэміі духоўнай культуры ў Маскве» (1919). У 1922 высланы з СССР, жыў у Берліне, Парыжы. СветапоглядЗнаходзячыся пад уплывам філасофіі І. Канта, Я. Бёме, А. Шапенгаўэра, Ф. Ніцшэ, У. Салаўёва, В. Разанава, абараняў ідэі экзістэнцыялізму, прапагандаваў прымат свабоды над быццём і чалавека над светам, адстойваў абсалютную каштоўнасць любой асобы і любой культуры. У працах «Філасофія свабоды» (1911), «Дух і рэальнасць» (1937), «Экзістэнцыяльная дыялектыка боскага і чалавечага» (1952) і інш. абгрунтаваў канцэпцыю т.зв. новай рэлігійнай свядомасці, або хрысціянскага персаналізму. Паводле М. Бярдзяева, задача чалавека ў вызваленні свайго духу з палону ўяўнага быцця і «выхадзе з рабства ў свабоду», з варожасці свету ў «касмічную любоў»; гэта магчыма толькі пры выкананні строгіх правіл і норм паводзін, сфармуляваных у Старым запавеце (этыка закону), перайманні подзвігу Ісуса Хрыста (этыка збавення), выхаванні святасці, духоўным узвышэнні асобы і яе свабоднай любові да Бога-творцы (этыка творчасці). М. Бярдзяеў лічыў неапраўданымі сацыяльныя рэвалюцыі, якія прыводзяць «да вынішчэння святасці», гібелі духоўнай культуры. Ён сцвярджаў, што марксізм «засланіў» чалавека класам і не здольны вырашыць праблему свабоды і актыўнасці асобы, асуджаў бесчалавечнасць, гвалт і тэрор, якія сталі штодзённай практыкай таталітарных рэжымаў, у т. л. і сталінскага рэжыму ў СССР. Даследаваў праблемы інтэлектуальнай гісторыі Расіі, распрацаваў канцэпцыю т. зв. «камюнатарнасці» (абшчыннасці) або рускай самабытнасці, за мяжой выступаў як патрыёт, прадстаўнік рускай культуры і праціўнік розных формаў месіянскай і шавіністычнай ідэалогіі. Выбраная бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia