Міхалевічы

Вёска
Міхалевічы
Вуліца Міхалевічы ў Шацку, 2018 г.
Вуліца Міхалевічы ў Шацку, 2018 г.
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Водныя аб’екты
Міхалевічы на карце Беларусі ±
Міхалевічы (Беларусь)
Міхалевічы
Міхалевічы (Мінская вобласць)
Міхалевічы

Міхале́вічы (трансліт.: Michalievičy) — былая вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Шаць. Уваходзіла ў склад Шацкага сельсавета.

Гісторыя

Вёска Міхалевічы вядома прынамсі з сярэдзіны XVIII стагоддзя, калі яна належала да дамена Шацк, уласнасць Антонія Аскеркі, старасты мазырскага[1]. Уваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1816 годзе ўласнасць Аскеркаў, 21 дым, у складзе маёнтка Шацк. Пасля 1861 года ў Шацкай воласці Ігуменскага павета. У 1866 годзе быў 21 двор[2].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

24 лістапада 1966 года далучана да вёскі Шацк, цяпер вуліца Міхалевічы ў Шацку.

Насельніцтва

  • 1908 год — 59 двароў, 405 жыхароў[3]
  • 1917 год — 78 двароў, 423 жыхары, усе беларусы[4]

Крыніцы

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya