Міхал Богуш-Шышка
Міхал Богуш-Шышка (польск.: Michał Bohusz Szyszko; 8 лістапада 1811, Варонічы, Ігуменскі павет, Мінская губерня, цяпер Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 12 сакавіка 1877, Альхова, цяпер Пухавіцкі раён) — беларускі і польскі культурны дзеяч, архівіст, перакладчык, гісторык, лінгвіст, энцыклапедыст, празаік. БіяграфіяНарадзіўся ў Варонічах Ігуменскага павета, у сям’і Рышарда Шышкі і Караліны з Кучэўскіх[2]. Скончыў віленскую гімназію і Віленскі ўніверсітэт (1832), ведаў больш за 10 моў. Да 1838 года перакладчык мінскага межавага (падкаморскага) суда. Потым жыў у Санкт-Пецярбургу[3]. Памёр у маёнтку Альхова Ігуменскага павета (цяпер — Пяскі (Альхоўка) Пухавіцкага раёна). Пахаваны на мясцовых могілках каля Узлянаў[4]. ![]() У XX стагоддзі магіла была занядбана. У кастрычніку 2024 года валанцёры аднавілі раскіданае надмагілле Міхала Богуша-Шышкі, а таксама суседнія шляхецкія пахаванні[5]. Побач з Міхалам Богушам-Шышкам пахаваны Мацей Дыякевіч (Дзіякевіч), муж Браніславы з Шышкаў, уладальнік маёнтка Альхова. Археаграфічная працаЗ 1860 па 1873 год па запрашэнні нясвіжскага ардыната князя Вільгельма Радзівіла працаваў другім архіварыусам у Нясвіжы над сістэматызацыяй прыватнага збору дакументаў князёў Радзівілаў. У яго абавязкі ўваходзіла праца з дакументамі, якія тычыліся гісторыі і літаратуры[6]. Так, напрыклад, у Літоўскім дзяржаўным гістарычным архіве захоўваюцца складзеныя Богушам-Шышкам ― вопіс дакументаў за 1410―1787 гады і спісы вядомых асоб, згаданых у дакументах (ЛДІА, фонд 1280 ― «Радзівілы, князі», ч. 1, 1416—1922). Аказваў дапамогу ў пошуку патрэбных дакументаў гісторыкам, якія прыязджалі ў Нясвіж ― Мікалаю Кастамараву, Пятру Гільтэбранту і іншым[7]. У «Архіве Радзівілаўскім» апублікаваў шэраг звестак аб гісторыі Беларусі і Літвы, Рэчы Паспалітай: пра адказ караля Жыгімонта III маскоўскім паслам у 1610 годзе, аб Лоеўскай бітве 1649 года, аб бітве пад Алькенікамі 1700 года, прамова Яна Сабескага пасля зрыву сойма ў Гродне (1688), акт Барскай канфедэрацыі 1768 года, дзённік ваеннага паходу на маскоўскія землі ў 1660 годзе, дакументы суда над філосафам Казімірам Лышчынскім, лісты Караля Станіслава Радзівіла да князя Мікалая Рэпніна і інш[8][9]. Літаратурная дзейнасць![]() Нароўні з вядомымі навукоўцамі ― прафесарам Фларыянам Чапялінскім, пісьменнікам і філолагам Януарыям Філіповічам, паэтам Вінцэнтам Каратынскім, пісьменнікам і перакладчыкам Валяр’янам Тамашэвічам, гісторыкам Аляксандрам Здановічам, ― удзельнічаў у працы над «Слоўнікам польскай мовы» (Вільня, 1861)[10][11]. У 1858—1859 гадах удзельнічаў у стварэнні польскай «Усеагульнай энцыклапедыі» («Encyklopedia Powszechna») Самуэля Оргельбранда, першы том якой з’явіўся ў 1868 годзе[12]. На аснове нясвіжскіх дакументаў напісаў «Нарыс жыцця князя Міхала Кшыштафа Радзівіла, празванага Сіроткам», «Дыярыуш князя Міхала Казіміра Радзівіла», «Гісторыю Астрожскай ардынацыі» (не выдадзена). Міхал Богуш-Шышка пераклаў на польскую мову:
Пераклаў лацінскую частку «Жыцці архіепіскапаў Гнезненскіх, Прымасаў Кароны Польскай і Вялікага Княства Літоўскага, ад Вілібальда да Анджэя Альшоўскага» (1860) Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia