Варонічы (Пухавіцкі раён)
Варо́нічы[1] (трансліт.: Varoničy, руск.: Вороничи) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Пціч. Уваходзіць у склад Рудзенскага сельсавета. Месціцца за 28 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 43 км ад Мінска. ГісторыяРанняя гісторыяУ 1584 годзе ўласнасць Мікалая Радзівіла, сына Юрыя[2], цэнтр уладанняў[3], у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1744 годзе былі млын, карчма, царква, уласнасць С. Кернажыцкага. У 1785 годзе былі вёска і слабада, карчма, уласнасць Янішэўскага. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе сяло, уласнасць А. Шышкі, былі касцёл Раства Багародзіцы, вінакурня, карчма, млын на Пцічы (2 паставы). У XIX стагоддзі цэнтр праваслаўнага прыходу. У 1838 годзе была пабудавана новая Міхайлаўская царква, фундаваная Янішэўскімі[4]. У 1858 годзе былі маёнтак і вёска, уласнасць Людвіга Янішэўскага. Вёска да скасавання прыгону адносілася да дамену Цітва[4]. Пасля 1861 года ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета. У 1889 годзе маёнткам Варонічы валодаў дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Людвіг Людвігавіч Янішэўскі, было 185 дзесяцін зямлі[5], да маёнтка адносіўся таксама фальварак Зады. Паводле перапісу 1897 года былі хлебазапасны магазін і піцейны дом. У 1902 годзе адкрыта царкоўна-прыходская школа. У 1913 годзе маёнткам Варонічы валодаў Вячаслаў Скандракоў, было 210 дзесяцін зямлі[6]. Найноўшы часЗ канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1922 годзе была працоўная школа 1-й ступені, вучылася больш за 100 вучняў, 2 настаўнікі. Маёнтак нацыяналізаваны, створаны пасёлак. У 1930-я гады праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Новае жыццё», была кузня. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У 1966 годзе з вёскай зліліся пасёлак Варонічы і сяло Вароніцкая Слабада. Да 31 сакавіка 1977 года вёска ўваходзіла ў склад Цітвянскага сельсавета[7], да 28 мая 2013 года была ў адміністрацыйным падпарадкаванні Рудзенскага пассавета, з 28 мая 2013 года — у Рудзенскім сельсавеце. Насельніцтва
Вядомыя асобы
Славутасці![]() На могілках у Варонічах пахаваны беларускі паэт Рыгор Папараць. Страчаная спадчына
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia