Міхаіл Аляксандравіч Чалісаў
Міхаіл Аляксандравіч Ча́лісаў[2] (руск.: Михаил Александрович Чалисов; 2 (14) сакавіка 1898, Таганрог — 26 ліпеня 1973, Мінск) — урач, вучоны ў галіне псіхіятрыі, доктар медыцынскіх навук (1941), прафесар (1945). БіяграфіяНарадзіўся ў Таганрогу. У 1916—1917 гадах вучыўся ў Петраградскім псіханеўралагічным інстытуце, у 1917—1919 гадах у Данецкім універсітэце[3]. У 1919 годзе быў мабілізаваны і да 1920 года служыў радавым у белай арміі ў Новачаркаску, у 1920 годзе — лекарскі памочнік у Чырвонай Арміі[3]. У 1920—1921 гадах вучыўся на медыцынскім факультэце Данецкага ўніверсітэта, 1921—1922 гадах працаваў урачом у амбулаторыі, загадчыкам халернага барака ў Цюмені, памочнікам галоўнага ўрача павятовай бальніцы ў горадзе Ішым[3]. У 1923 годзе скончыў медыцынскі факультэт Данецкага ўніверсітэта, працаваў ардынатарам клінікі нервовых і душэўных хвароб (у 1926—1930 гг. асістэнтам) і адначасова асістэнтам кабінета па вывучэнню злачынца і злачыннасці. У 1930—1932 гг. займаў пасаду загадчыка эксперыментальна-лабараторнага аддзялення Інстытута псіхіятрыі ў Харкаве, у 1932—1933 — старэйшага асістэнта клінікі неўрозаў, загадчыка біяхімічнага аддзела Усеўкраінскай псіханеўралагічнай лабараторыі. У 1933—1941 гадах на пасадзе загадчыка кафедры Сталінскага медыцынскага інстытута. Абараніў доктарскую дысертацыю ў 1941 годзе. У 1941—1944 гадах у Свярдлоўскай вобласці — загадчык фізіятэрапеўтычнага кабінета, начальнік медыцынскай часткі, начальнік эвакашпіталя. У 1944—1946 гадах на пасадзе загадчыка кафедры ў Сталінскім медыцынскім інстытуце, у 1946—1949 — прафесар кафедры псіхіятрыі ў 2-м Маскоўскім медыцынскім інстытуце, у 1949—1951 гадах — кансультант санаторыя УЦСПС. У 1951—1973 гадах М. А. Чалісаў на пасадзе загадчыка кафедры псіхіятрыі Мінскага медыцынскага інстытута і адначасова ў 1952—1968 гадах — галоўны псіхіятр Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1968 годзе ўдзельнічаў у прымусовым «лячэнні» (за палітычныя погляды) іншадумца Анатоля Сідарэвіча. У прыватнасці, супраць Сідарэвіча прымяняліся інсулінавы шок і аміназін[4]. Памёр 26 ліпеня 1973 года, пахаваны на Паўночных могілках у Мінску[3]. Навуковая і грамадская дзейнасцьМ. А. Чалісаву належаць навуковыя працы па клінічнай псіхіятрыі. Таксама займаўся пытаннямі біяхіміі чалавека, лячэння шызафрэніі (прапанаваў метад яе інсулінавай тэрапіі), праблемы алкагалізму[3]. Правёў першыя ў СССР вопыты па стварэнню эксперыментальных мадэляў кататанічнага сіндрому[3]. Займаў пасаду старшыні Беларускага навуковага таварыства неўрапатолагаў і псіхіятраў. Уваходзіў у склад Вучонага савета Міністэрства аховы здароўя БССР, рэдакцыйнай калегіі часопіса «Невропатология и психиатрия» і быў сарэдактарам раздзела «Псіхіятрыя» Вялікай медыцынскай энцыклапедыі[3]. Аўтар больш за 80 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій[3]. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 2 доктарскія і 8 кандыдацкіх дысертацый. Удзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскіх з’ездаў і канферэнцый псіхіятраў, удзельнічаў у міжнародных з’ездах і канферэнцыях. УзнагародыУзнагароджаны медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР[3]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia