Міхаіл Андрэевіч Міларадавіч
Міхаіл Андрэевіч Міларадавіч (1 (12) кастрычніка 1771 — 15 (27) снежня 1825) — расійскі ваенны дзеяч, герой вайны з Напалеонам, генерал ад інфантэрыі. БіяграфіяБыў запісаны ў гвардыю, з сямі гадоў за мяжой, у Германіі і Францыі. Чатыры года вучыўся ў Кёнігсбергскім універсітэце, два года ў Гётынгене, затым для ўдасканалення ведаў адправіўся ў Страсбург і Мец. Удзельнічаў у руска-шведскай вайне 1788—1790 гадоў. Падчас Італьянскага і Швейцарскага паходаў А. В. Суворава быў дзяжурным генералам у яго штабе. Камандуючы воінскімі злучэннямі, вызначыўся ў бітвах кампаніі 1805 года, у руска-турэцкай вайне 1806—1812 гадоў, у Барадзінскай бітве, замежных паходах рускай арміі 1813—1814 гадоў. У 1810—1818 гадах кіеўскі ваенны губернатар. У 1818—1825 гадах санкт-пецярбургскі ваенны генерал-губернатар. Быў смяротна паранены на Сенацкай плошчы ў час паўстання дзекабрыстаў 25 снежня 1825 года і на наступны дзень памёр. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia