Сенацкая плошча Санкт-Пецярбурга
Сенацкая плошча (у 1923—2008 — Плошча Дзекабрыстаў) — адна з цэнтральных плошчаў Санкт-Пецярбурга. Знаходзiцца ля заходняй ускраіны Аляксандраўскага саду. ГісторыяСенацкая плошча была названая так у 1763 годзе пасля размяшчэння на ёй ўрадавай установы Сената. Для патрэб дзяржавы быў прыстасаваны былы асабняк віцэ-канцлера Бястужава-Руміна. У цяперашні час — рэзідэнцыя Канстытуцыйнага Суда РФ. Сенацкая плошча з'яўляецца адной з самых старых плошчаў Санкт-Пецярбурга. Яна пачала фармавацца ў 1704 годзе, першапачаткова як частка гласіса пры Адміралцействе. Адміралцейства задумвалася не толькі як верф, але і як крэпасць. Таму вакол спатрэбілася стварыць свабодную прастору. У 1782 годзе на плошчы быў адкрыты помнік Пятру I («Медны коннік»). Пасля гэтай падзеі плошча атрымала новую назву — Пятроўская плошча. Аднак сярод пецябруржцаў гэта назва не прыжылася, плошча па-ранейшаму ва ўжытку называлі Сенацкай. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia