Міхаіл Міхайлавіч Паўлючэнка
Міхаіл Міхайлавіч Паўлючэ́нка[2] (17 сакавіка 1909 — 24 сакавіка 1975) — вучоны ў галіне фізічнай хіміі, доктар хімічных навук (1954), прафесар (1954), акадэмік Акадэміі навук БССР (1959), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1972). БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Глухавічы (былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). У 1933 годзе скончыў хімічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1934 года на пасадзе асістэнта кафедры фізічнай і калоіднай хіміі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Навучаўся ў аспірантуры пры Інстытуце хіміі Акадэміі навук БССР і абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1938—1941 і 1943—1965 гадах загадчык кафедры фізічнай і калоіднай хіміі, 1957—1968 — загадчык радыехімічнай лабараторыі, 1943—1947 — дэкан хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адначасова М. М. Паўлючэнка ў Інстытуце хіміі Акадэміі навук БССР у 1937—1941 і 1944—1959 гадах, з 1957 года — загадчык лабараторыі мінеральных солей і ўгнаенняў. З 1959 года ў Інстытуце агульнай і неарганічнай хіміі АН БССР: у 1959—1966 гадах — дырэктар, з 1966 года — загадчык лабараторыі цвёрдафазных рэакцый. Памёр 24 сакавіка 1975 года. Навуковая і грамадская дзейнасцьНавуковая дзейнасць вучонага ў галіне тэорыі тапахімічных рэакцый, кінетыкі і механізме гетэрагенных хімічных рэакцый, радыяхіміі, малекулярным і эмісійным спектральным аналізе, абагачэнню калійных солей. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 3 доктарскія і 40 кандыдацкіх дысертацый. З 1957 года М. М. Паўлючэнка быў членам пленума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі СССР[3]. Уваходзіў у склад рэдакцыйных калегій выданняў «Прикладная спектроскопия», «Доклады АН БССР», «Известия АН БССР», шэрагу вучоных саветаў[3]. Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій[3]. Сярод апублікаваных прац вучонага:
Узнагароды
ПамяцьМемарыяльная дошка на будынку Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі[4]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia