Акадэмія Румыніі![]() Акадэмія Румыніі (рум.: Academia Română) — вышэйшая навуковая ўстанова Румыніі, якая ахоплівае навуковыя, мастацкія і літаратурныя вобласці дзейнасці. Акадэмія была заснавана ў 1866 годзе, як Румынскае літаратурнае таварыства. У 1867 годзе літаратурнае таварыства было пераназвана ў Румынскае акадэмічнае таварыства, а ў 1879 годзе стала называцца Акадэміяй Румыніі. З прыходам да ўлады Румынскай камуністычнай партыі арганізацыя была рэарганізавана і з 1948 года стала насіць назву Акадэмія Румынскай Народнай Рэспублікі. З 1965 года і аж да падзення рэжыму Чаўшэску акадэмія насіла назву Акадэмія Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія[1]. Станам на 2011 год Акадэмія Румыніі налічвала 181-га правадзейнага члена, якія абіраюцца ў яе пажыццёва. У адпаведнасці са сваім статутам, асноўнымі мэтамі Акадэміі з'яўляюцца захаванне румынскай мовы і румынскай літаратуры, вывучэнне нацыянальнай гісторыі Румыніі і даследаванні ў вобласці фундаментальных і прыкладных навук. Найбольш вядомымі фундаментальнымі працамі Акадэміі Румыніі з'яўляюцца слоўнік румынскай мовы, слоўнік румынскай літаратуры, а таксама трактат па гісторыі румынскага народа. Штаб-кватэра Акадэміі Румыніі знаходзіцца ў горадзе Бухарэсце. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia