Нацыянальная бібліятэка Румыніі
Нацыянальная бібліятэка Румыніі (рум.: Biblioteca Națională a Romaniei) размешчана ў Бухарэсце. Бібліятэка мае свае філіялы ў гарадах Алба-Юлія і Краёва. ГісторыяБібліятэка сыходзіць сваімі каранямі ў бібліятэку Каледжа Святога Савы, якая была адкрыта ў 1859 годзе, калі 1000 кніг на французскай мове былі змешчаны ў архіў. Пасля аб’яднання Румыніі ў адну дзяржаву ў тым жа годзе бібліятэка атрымала нацыянальны статус (Нацыянальная і Цэнтральная бібліятэка рум.: Bibliotecǎ Naționala și Bibliotecǎ Centralǎ). У 1864 годзе яна стала называцца Цэнтральнай бібліятэкай дзяржавы (рум.: Biblioteca Centralǎ a Statului). У 1901 годзе ўсе зборы бібліятэкі былі перададзены ў распараджэнне Румынскай акадэмічнай бібліятэкі, у выніку чаго апошняя насіла нацыянальны статус. У 1955 годзе ж была арганізавана Дзяржаўная нацыянальная бібліятэка, якая стала нацыянальнай. У 1989 годзе пасля падзення камуністычнага рэжыму бібліятэцы была нададзена яе цяперашняя назва. КрыніцыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia