Міхаіл Уладзіміравіч Шчукін
Міхаіл Уладзіміравіч Шчукін (30 верасня 1978, Мінск — 28 мая 2025, Мінск) — беларускі матэматык, спецыяліст у галіне вышэйшай алгебры. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (2004), дацэнт (2008)[1]. БіяграфіяНарадзіўся ў 1978 годзе ў Мінску[1]. У 2000 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «матэматыка». Пасля заканчэння працаваў у Міжнародным дзяржаўным экалагічным універсітэце імя А. Д. Сахарава, дзе займаў пасаду дацэнта кафедры фізікі і вышэйшай матэматыкі[1]. З 2014 года загадчык кафедры «Вышэйшая матэматыка» факультэта інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі БНТУ[1]. Адказваў за арганізацыю навукова-даследчай працы са студэнтамі[2]. З 2015 года таксама вёў прыватную педагагічную практыку як рэпетытар[1]. ГібельЗагінуў 28 мая 2025 года на тэрыторыі БНТУ падчас спробы сілавікоў яго затрымаць. Паводле афіцыйнай версіі, ён незаконна пранік у навучальную ўстанову, зладзіў канфлікт з адміністрацыяй і спрабаваў уцячы, пры гэтым нібыта аказаў супраціў міліцыі. Праз некалькі сотняў метраў пагоні ён сканаў на паркоўцы — фармальна ад сардэчнага прыступу, хоць у міліцэйскіх паведамленнях факт смерці і яе прычыны не згадваюцца. Па неафіцыйнай інфармацыі, Шчукін нядаўна быў звольнены, магчыма за прагулы. Паводле калег, у апошні час ён перажываў асабісты крызіс: ад яго сышла жонка, ён страціў кантакт з дзецьмі, у яго назіралася дэпрэсія. Ён не мог змірыцца са звальненнем і, па словах знаёмых, імкнуўся аднавіцца на працы, з чым звязаны яго візіт у БНТУ ў дзень трагедыі. Ані поўная версія канфлікту, ані дакладная прычына смерці грамадскасці афіцыйна не паведамлены[3][4]. Навуковая дзейнасцьАўтар больш як 30 друкаваных навуковых і вучэбна-метадычных прац. Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці — C*-алгебры, К-тэорыя аператарных алгебр, Банахавы алгебры, што спароджаны канечнай колькасцю ўтваральных[2]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia