Надзея Маркаўна Шнаркевіч

Надзея Маркаўна Шнаркевіч
Род дзейнасці краязнавец, педагог, грамадская дзяячка, дзеяч культуры
Дата нараджэння 30 верасня (12 кастрычніка) 1897
Месца нараджэння
Дата смерці 21 мая 1974(1974-05-21) (76 гадоў)
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Язэп Канстанцінавіч Шнаркевіч
Член у

Надзея Маркаўна Шнаркевіч (30 верасня (12 кастрычніка) 1897, Брэст — 21 траўня 1974) — беларуская грамадская і культурная дзяячка, педагог, краязнаўца. Жонка Язэпа Шнаркевіча.

Біяграфія

У 1914 годзе скончыла Пружанскую жаночую гімназію, у 1919 годзе педагагічныя курсы. 3 1914 года настаўніца ў Пружанскім павеце, з 1915 года праз Першую сусветную вайну ў бежанстве ў расійскай Сызрані.

У 1919 годзе вярнулася на радзіму. З 1925 года ў Вільні, загадчыца дзіцячага прытулку-інтэрната пры Віленскай беларускай гімназіі, супрацоўніца сакратарыята Таварыства беларускай школы. У пачатку 1930-х гадоў актывістка Беларускай жаночай арганізацыі імя Цёткі, супрацоўніца часопіса «Жаноцкая справа».

Помнік на магіле Надзеі і Язэпа Шнаркевічаў на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках

Апошнія 25 гадоў жыцця была спаралізавана, але займалася беларускай грамадскай і культурна-асветнай працай: апрацавала ўспаміны мужа па гісторыі Нясвіжскай і Клецкай беларускіх гімназій (апублікаваныя ў 1994 г.), падрыхтавала фотаальбомы па гісторыі школьніцтва і беларускіх гімназій у Заходняй Беларусі, пра творчасць Міхася Забэйды-Суміцкага. Рабіла для Гудзевіцкага краязнаўчага музея этнаграфічныя экспанаты і рэчы сялянскага побыту, збірала музычны фальклор[1].

Публікацыі

  • Успаміны з працы ў Таварыстве Беларускае Школы ў Вільні (1924—1930 гады) // Рунь, 1997, № 4; 1997, № 6.

Крыніцы

  1. ЭГБ 2003, с. 225.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya