Напалеон-Анры Рэбер
Напалеон-Анры Рэбер (фр.: Napoléon Henri Reber, 21 кастрычніка 1807, Мюлуз — 24 лістапада 1880, Парыж) — французскі кампазітар. БіяграфіяВучань Антаніна Рэйха і Жана-Франсуа Лесюёра, пісаў камерную музыку, клаў на музыку творы французскіх паэтаў. З 1851 года — прафесар гармоніі ў Парыжскай кансерваторыі , з 1862 года вёў клас кампазіцыі. Сярод вядомых студэнтаў — Адольф Данхаўзер і Жуль Маснэ. У 1871 годзе заняў пасаду інспектара французскіх кансерваторый. Напісаў «Трактат аб гармоніі» (фр.: Traité d'harmonie; 1862), які вытрымаў шэраг перавыданняў. Афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна (1870), член Французскай Акадэміі (1853). Рэбер памёр у Парыжы. ТворчасцьАўтар балета «Закаханы д’ябал » (фр.: Le Diable amoureux; 1840, разам з Франсуа Бенуа), вельмі папулярнага ў Расіі XIX стагоддзя ў пастаноўцы Марыуса Петыпа, камічных опер «Калядная ноч» (фр.: Le nuit de Noël; 1848), «Бацька Гаяр» (фр.: Le père Gaillard; 1852), «Папілёткі мадам Бенуа» (фр.: Les papillotes de M. Benoist; 1853), «Капітаншы» (фр.: Les dames capitaines; 1857). Напісаў таксама чатыры сімфоніі,[4] мноства камерных ансамбляў, песні на вершы сучасных французскіх паэтаў. У 1849 годзе аркестраваў Пахавальны марш з фартэпіяннай санаты Фрыдэрыка Шапена для выканання пры пахаванні Шапена на парыжскіх могілках Пер-Лашэз. Зноскі
СпасылкіПамылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia