Нара́йр Марціро́савіч Сісакя́н (арм.: Սիսակյան Նորայր Մարտիրոսի) (12 студзеня (25 студзеня) 1907, Аштарак, Эрыванская губерня — 12 сакавіка 1966, Масква) — савецкі біяхімік.
Акадэмік АН СССР (10.06.1960; член-карэспандэнт з 23.10.1953), акадэмік АН Армянскай ССР (1965; член-карэспандэнт 1945).
Асноўныя працы па вывучэнні заканамернасцей дзеяння ферментаў падчас абмену рэчываў, біяхіміі засухаўстойлівасці раслін, тэхнічнай біяхіміі, касмічнай біялогіі.
Біяграфія
Скончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію імя К. А. Ціміразева (1932).
З 1935 года працаваў у інстытуце біяхіміі імя А. Н. Баха АН СССР (адначасна — прафесар МДУ).
У 1959—1963 гадах — акадэмік-сакратар Аддзяленні біялагічных навук АН СССР. З 1960 года — член Прэзідыума АН СССР. З 1963 галоўны навуковы сакратар Прэзідыума АН СССР.
З 1965 года — віцэ-прэзідэнт Міжнароднай астранаўтычнай акадэміі, удзельнік Пагуошскага руху вучоных.
Бацька расійскага фізіка, акадэміка РАН Аляксея Сісакяна.
Узнагароды
Памяць
- Імем Сісакяна названы кратар на Месяцы.
- Таксама яго імем названа школа № 5 у г. Аштараку (Арменія).
- У Арменіі былі выпушчаны паштовыя маркі, прысвечаныя Сісакяну.
- Мемарыяльная дошка ўсталявана на будынку інстытута біяхіміі ім. А. Н. Баха ў Маскве.
Зноскі
- ↑ а б Сисакян Норайр Мартиросович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Кузовкин Г. В., Мартин Б. «К счастью для меня, я начал свое образование в 1944 году и поэтому мог изучать классическую генетику», “Fortunately for me, I started studying in 1944 and could therefore study classical genetics” // Историко-биологические исследования — 2019. — Т. 11, вып. 2. — С. 76–95. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
- ↑ а б Рожнов В. В., Св. В. Найденко История биологической науки в истории академического здания на Ленинском проспекте в Москве, The history of biological science in the history of the academic building on Leninsky Prospekt in Moscow // Историко-биологические исследования — 2021. — Т. 13, вып. 1. — С. 7–23. — ISSN 2076-8176; 2500-1221 — doi:10.24411/2076-8176-2021-11001
- ↑ «Я был рад и ошеломлён находкой сокровищницы материалов по российской генетике», “I Was Delighted and Aghast at the Treasure Trove of Materials on Russian Genetics” // Историко-биологические исследования — 2018. — Vol. 10, Iss. 1. — P. 52–80. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
Літаратура
Спасылкі