Насельніцтва ЛіхтэнштэйнаНасельніцтва Ліхтэнштэйна складаецца галоўным чынам з нямецкамоўных жыхароў. Па колькасці насельніцтва гэта адна з самых маленькіх краін Еўропы — яна займае чацвёртае месца з канца, быўшы больш населенай толькі чым Манака, Сан-Марына і Ватыкан. Асноўныя паказчыкіКолькасць насельніцтва на 31.12.2008 складае 35 360 чалавек, сярэдняя шчыльнасць насельніцтва каля 220 чалавек на км². Нараджальнасць — 12,95 нованароджаных на 1 000 чалавек (1995). Смяротнасць — 6,56 смяротных зыходаў на 1 000 чалавек (узровень дзіцячай смяротнасці −0,5 смяротных зыходаў на 1 000 нованароджаных). Сярэдняя працягласць жыцця: мужчын — 74 года, жанчын — 81 год (1995). Этнічны і моўны складБольшасць насельніцтва складаюць ліхтэнштэйнцы (66,9 % на 2008 год). Пражываюць таксама швейцарцы (10,0 %), немцы (3,5 %), аўстрыйцы (5,7 %), італьянцы (3,3 %) і іншыя (10,6 %)[1]. Афіцыйная мова нямецкая, асноўная мова насельніцтва — алеманскі дыялект. Большасць вернікаў (87 %) вызнае каталіцызм, пратэстантаў — каля 7 % насельніцтва. Дынаміка
↑[https://web.archive.org/web/20171107142508/https://www.cia.gov/library/publications/the-world-factbook/index.html Архівавана 7 лістапада 2017. Сусветная кніга фактаў]Архівавана 12 жніўня 2008. The World Factbook (2000—2010) (англ.) 5 найбуйнейшых населеных пунктаў (2008)Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia