Калі ў 2016 годзе ў Беларусі нарадзіліся 117 779 дзяцей, то ў 2024 толькі 58 938 — нараджальнасць у краіне за восем гадоў скарацілася амаль удвая. Такое падзенне сведчыць пра пра сур’ёзны дэмаграфічны крызіс.
Статыстыка па смяротнасці з 2020 па 2023 гады не публікавалася. У 2024 годзе памерлі 115 124 беларусаў (з іх найбольшая колькасць у Мінскай вобласці — 19 190 чалавек)[4].
Самагубствы
У Беларусі за першыя шэсць месяцаў 2024 года зарэгістравана 596 суіцыдаў — гэта значыць 6,5 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва. У пачатку 2000-х гадоў гэты паказчык складаў больш за 20 на 100 тысяч.
Устойлівая тэндэнцыя апошніх 20 гадоў дазволіла Беларусі перайсці з катэгорыі краін з сярэдневысокім паказчыкам у катэгорыю з сярэдненізкім і нізкім паказчыкам. У той жа час часцей сталі здзяйсняць самагубствы беларускія дзеці і падлеткі — паказчык у першай палове 2024 года павялічыўся на 40 %.
Найбольшы ўзровень суіцыдаў сярод насельніцтва зарэгістраваны ў Мінску, найменшы — у Мінскай вобласці[5].
Шлюбнасць
Паводле звестак афіцыйнай статыстыкі, у 2024 годзе ў Беларусі было зарэгістравана[6]:
шлюбаў — 46 242
разводаў — 34 866
Сярэдні ўзрост тых, хто ўпершыню ўзяў шлюб: у жанчын — 26,7 года, у мужчын — 28,9 года. Больш за ўсё разводаў прыходзілася на перыяды сумеснага жыцця ад 1 да 4 гадоў і ад 5 да 9 гадоў.
Міграцыя
Перасяленцаў на тысячу жыхароў, 1950—2011 гады.: прыток адток
Станам на 31 снежня 2023 на ўліку ў тэрытарыяльных органах унутраных спраў было больш за 217 тысяч замежнікаў, у тым ліку[8]:
маюць дазвол на часовае пражыванне — больш за 48 тысяч;
пастаянна пражываюць у Беларусі — больш за 168 тыс.
Больш за 2,5 тысячы замежнікаў атрымалі беларускае грамадзянства ў 2024 годзе[9].
Узрост
На 1 студзеня 2024 года сярэдні ўзрост беларусаў складае 41,5 года, прычым[10]:
сярэдні ўзрост мужчын – 38,7 года
сярэдні ўзрост жанчын – 43,9 года
Колькасць насельніцтва па асноўных узроставых групах[10]:
маладзей працаздольнага ўзросту – 1 600 236 чалавек
працаздольнага ўзросту – 5 353 585 чалавек
старэй працаздольнага ўзросту – 2 202 157 чалавек
Таксама ў 2024 годзе ў краіне пражывала звыш 600 чалавек, чый узрост перавысіў больш за 100 гадоў[11].
Урбанізацыя
Гарадское і сельскае насельніцтва, 1939—2012 гадоў: сяляне гарадскія
На 1 студзеня 2025 года 79 % насельніцтва — гарадскія жыхары, а 21 % — сельскія. Доля гараджан расце, але гэта не значыць, што гарады дадаюць у людзях — яны проста губляюць іх павольней, чым вёскі. На працягу 2024 года колькасць гарадскога насельніцтва скарацілася на 15,6 тыс. чалавек (-0,2 %), тады як сельскага — адразу на 31,1 тыс. (-1,59 %)[12][13][14].
Родная мова і мова хатніх зносін паводле перапісаў насельніцтва[15]
Год перапісу
родная мова
мова хатніх зносін
беларуская
руская
беларуская
руская
1989
65,6
31,9
—
—
1999
73,7
21,9
36,7
62,8
2009
53,2
41,5
23,4
70,2
2019
54,1
42,3
26,0
71,4
Пол
Паводле перапісу ў кастрычніку 2009 года ў краіне пражывала 4420 тысяч мужчынаў і 5068 тысяч жанчын. За 10 гадоў між перапісамі 1999 і 2009 гадоў праз рост смяротнасці мужчын у працаздольным узросце іх лік зменшыўся на 6,3 %, а доля ў суадносінах да жанчын скарацілася з 1:1,129 да 1:1,15. Колькасць жанчын таксама скарацілася (на 4,6 %). На 2009 год праз актыўнае перасяленне вясковых дзяўчат у горад там мужчыны колькасна пераважалі ва ўзросце да 27 гадоў, у вёсцы — да 56 гадоў[16].
Дынаміка
З 1994 года, калі насельніцтва краіны дасягнула 10243,5 тысяч чалавек, у Беларусі адзначаецца выміранне жыхароў (дэпапуляцыя)[17]. За 25 гадоў насельніцтва паменшылася на 750 тысяч, што суправаджалася памяншэннем колькасці рускіх (—557 тысяч паміж 1989 і 2009), палякаў (—123 тысяч), ўкраінцаў (—132 тысяч) і яўрэяў (—99 тысяч). Гэта раўнасільна таму, што Беларусь страціла два абласныя цэнтры краіны — Гомель і Брэст, і вярнулася ў 1978 год.
За апошнія 30 гадоў адбылося даволі інтэнсіўнае пераразмеркаванне вясковага і гарадскога насельніцтва, амаль па працэнту штогод на карысць горада. Імавернасць застацца на месцы свайго нараджэння для 20—24-гадовых беларускіх гараджан пад канец 1960-х складала 0,88, для вяскоўцаў — толькі 0,26. Пад канец 1990-х розніца павялічылася адпаведна да 0,92 і 0,22. З кожным годам пагаршаецца здароўе людзей, асабліва немаўлят. Так, колькасць упершыню захварэлых на сардэчна-сасудзістыя захворванні штогод павялічваецца на 3—4 адсоткі (звесткі на 2004 год), такая ж карціна з злаякаснымі захворваннямі[18].
↑ абвгдАтлас: Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст. [Карты]. — Мн.: Выд. цэнтр БДУ, 2005. — 28 с. ISBN 985-476-309-9 — С. 19
↑Насельніцтва ВКЛ. У вайну 1654—1667 гадоў загінуў кожны другі жыхар Літвы: 1,5 мільёна з 2,9 мільёнаў, што жылі ў 1650 годзе. Насельніцтва Літвы дасягнула сваёй даваеннай колькасці толькі ў 1772 годзе, праз 105 гадоў.
↑Агульныя страты насельніцтва БССР за гады вайны — каля 1,3 мільёнаў чалавек (каля 800 тысяч яўрэяў і 500 тысяч беларусаў). Дадзеныя дэмаграфіі выразна паказваюць, што ў вайну загінуў кожны шосты жыхар рэспублікі, і дзве трэці загінулых — яўрэі. Пасля 1945 года даваеннай колькасці насельніцтва БССР змагла дасягнуць толькі праз 25 гадоў, у 1970 годзе.
↑У 1976 годзе, упершыню за ўсю гісторыю Беларусі, колькасць гарадскога насельніцтва склала больш за 50 %.
↑У 1987 годзе, упершыню за ўсю гісторыю Беларусі, колькасць насельніцтва перавысіла 10 мільёнаў чалавек.
↑У сучасных межах. Самая вялікая колькасць насельніцтва Беларусі за ўсю гісторыю.