Насельніцтва Албаніі![]() Колькасць насельніцтва Албаніі — 2 412 113 чалавек, па выніках перапісу 2023 года. За 2011—2023 гады насельніцтва Албаніі скарацілася на 14,5 %. Хоць эміграцыя скарацілася пасля посткамуністычнага зыходу ў 1990-х гадах, яна застаецца праблемай для албанскага грамадства. Паводле даных Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў 2022 годзе чыстая міграцыя склала 10 600 чалавек, пры гэтым больш людзей пакінулі Албанію, чым прыехалі[1]. Этнічны складАлбанія — монаэтнічная дзяржава: асноўны народ — албанцы — складае 97 % насельніцтва, на поўдні жывуць грэкі (0,9 %), ёсць таксама цыгане, невялікія супольнасці македанян, чарнагорцаў, арамунаў. Пытанне нацыянальнага складу ў Албаніі вельмі далікатнае, многія эксперты думаюць, што даныя колькасці меншасцей заніжаны. Так Грэцыя лічыць, што ў Албаніі жыве 300 000 грэкаў, большасць якіх байкатавала перапіс насельніцтва 2011 года, таму ў статыстыцы грэкаў на парадак меней.[2]. МовыПадчас перапісу 2011 года албанскую мову назвалі матчынай 98,8 % жыхароў краіны. КанфесііПаводле перапісу 2011, 59 % насельніцтва вызнае іслам пераважна суніцкага кірунку, 7 % складаюць праваслаўныя хрысціяне (або каля 15 % з вышэй згаданымі «недалічанымі» грэкамі), 10 % — каталікі. Мусульмане жывуць раўнамерна па ўсёй краіне, каталікоў больш на поўначы, праваслаўных — на поўдні. Усе галоўныя канфесіі паставілі пад сумнеў вынікі перапісу, скардзіліся, што іх «не далічылі», пры тым, што доля вернікаў у рэчаіснасці меншая з прычыны секулярызацыі ў сацыялістычны перыяд. РазмяшчэннеШчыльнасць насельніцтва падобная да сярэдняй па Балканскім паўвостраве і складае каля 100 чал/км². Больш шчыльна заселена ўзбярэжжа і міжгорныя даліны, самая нізкая шчыльнасць характэрна для Паўночных Албанскіх Альп. УрбанізацыяУрбанізацыя — 54 %, што надта мала нават для адносна аграрнай Паўднёвай Еўропы. Адміністрацыйны, культурны, эканамічны і прамысловы цэнтрам Албаніі — Тырана, насельніцтва агламерацыі якой перавышае 800 тысяч чалавек, ва ўласна Тыране перапіс 2011 года налічыў 418 тысяч чалавек. Іншыя буйныя гарады з колькасцю насельніцтва, большай за 100 тысяч жыхароў, уключаюць у сябе Дурэс (каля 300 тыс.), Влёру (каля 200 тыс.) і Эльбасан. СтатыстыкаУзроставая структура насельніцтва (2018)
Медыянны ўзрост (2018)
Прырост насельніцтва (2018)+ 0,3 % у 2018 годзе.
Дзіцячая смяротнасць (2018)
Пісьменнасць насельніцтва (2015 год)
КрыніцыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia