Гершонскі сельсавет
Гершо́нскі сельсаве́т — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Гершоны. ГісторыяГершонскі сельсавет быў утвораны 12 кастрычніка 1940 года. У 1954 годзе быў аб’яднаны з Пугачоўскім сельсаветам, у склад сельсавета са Страдзецкага сельсавета перададзены вёскі Заказанка і Прылукі[1][2]. 8 верасня 1959 года ў склад сельсавета са скасаванага Дурыцкага сельсавета перададзена вёска Страдзеч[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Гершонскага сельсавета было 9 населеных пунктаў[4]. 27 лістапада 2007 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Страдзеч[5]. 21 снежня 2007 года рашэннем Брэсцкага аблсавета са складу сельсавета былі выключаныя вёскі Аркадыя, Бярнады, Гершоны, Кацельня-Баярская, Міцькі, якія былі ўключаны ў гарадскую рысу Брэста, а сельсавет быў перайменаваны ў Страдзецкі[6]. У Гершонскі сельсавет уваходзіла 8 населеных пунктаў: Аркадыя, Бярнады, Гершоны, Заказанка, Кацельня-Баярская, Міцькі, Прылукі і Страдзеч. СлавутасціУ 1996 годзе з блаславення патрыярха Аляксія II на тэрыторыі сельсавета быў адкрыты мужчынскі манастыр. Манастыр быў адкрыты ў вёсцы Аркадзія на месцы гібелі пісьменніка-публіцыста XVII стагоддзя і Брэсцкага ігумена, святога праваслаўнай царквы — прападобнапакутніка Афанасія Брэсцкага. ІншаеУ адпаведнасці з рашэннем Выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 лютага 1994 года № 61 на тэрыторыі Гершонскага сельсавета ўстаноўлена памежная зона[7]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia