Андрэй Васілевіч Дынько
Андрэ́й Васі́левіч Дынько́ (нар. 13 студзеня 1974, Брэст) — беларускі журналіст, рэдактар. Галоўны рэдактар часопіса «Наша гісторыя», рэдактар выдання «Наша Ніва». БіяграфіяНарадзіўся ў 1974 годзе ў Брэсце. Брат беларускай пісьменніцы Наталкі Бабінай. Скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт у 1996 годзе. Пачынаў творчую дзейнасць як перакладчык, публіцыст. Перакладае з англійскай, італьянскай, польскай, французскай, украінскай моў. Выкладчык Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта ў 1997—2000 гадах. Сурэдактар часопіса «Arche» ад 1998 года да 2004 года. З 1999 года рэдактар газеты «Наша Ніва», у 2000 годзе змяніў Сяргея Дубаўца на пасадзе галоўнага рэдактара гэтай газеты. Займаў пасаду галоўнага рэдактара да 2006 года. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра, у 2002—2004 гадах быў віцэ-прэзідэнтам. Выйшаў з ПЭН-цэнтра ў 2019 годзе[1]. Палітычны пераслед8 ліпеня 2021 года разам з іншымі журналістамі «Нашай Нівы» быў арыштаваны нібыта за арганізацыю паслявыбарчых пратэстаў[2][3], першапачаткова быў падазраваным паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). 12 ліпеня 2021 года сумеснай заявай дзесяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, Прававая ініцыятыва, прызнаны палітычным зняволеным[4][5]. Па заканчэнні трох сутак арышту абвінавачванне за нібыта падрыхтоўку пратэстаў не было высунутае, але затрыманне працягнутае ўжо паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэкса («Нанясенне маёмаснай шкоды без прыкмет раскрадання»)[6]. Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў, што рэдактараў «Нашай Нівы» трымаюць за кратамі за нібыта нявыплату камунальных паслуг на суму 3500 рублёў[6]. Увесь час зняволення ў ізалятары на Акрэсціна рэдактары «Нашай Нівы», як і іншыя палітычныя вязні, сядзяць без зменнай бялізны, дадатковай ежы і пітва. Ім не выдаюць матрацы і пасцельную бялізну, спяць яны на падлозе ці голых металічных ложках[7]. 21 ліпеня вызвалены з абавязкам аб яўцы[8]. З’ехаў у Вільню (Літва). УзнагародыУ 2003 годзе Вацлаў Гавел перадаў яму прэмію за Грамадзянскія заслугі імя Ганна Эленбоген (ён стаў першым замежнікам, якому была перададзеная гэтая чэшская прэмія). Лаўрэат прэмій Oxfam-Novib (2006), «За журналісцкую мужнасць і прафесіяналізм» (2006), Lorenzo Natali (2007). Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[9]. Сям’яЖанаты з Наталляй Дынько, мае сыноў Якуба і Васіля, і дачку Усцінню (Юстыну). Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia